В Комитете госконтроля

Вестник Комитета госконтроля

Каб не было панадна розным махлярам
Па лініі ўпраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці падведзены вынікі  работы за 2011 год. Адзначана, што забяспечана паступленне ў бюджэт дзяржавы таварна-матэрыяльных каштоўнасцей і грашовых сродкаў на суму 13 мільярдаў рублёў. Кампенсавана матэрыяльнай шкоды па закончаных крымінальных справах на 83,2%.
Выяўлена 151 злачынства, з іх 88,1% адносяцца выключна да падследчых органаў фінансавых расследаванняў, амаль кожная чацвёртая справа з ліку цяжкіх злачынстваў. Упраўленне ўзбудзіла 4 крымінальныя справы па фактах ажыццяўлення незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці злачыннай групай людзей, а таксама адна крымінальная справа з катэгорыі асабліва цяжкіх злачынстваў. Выяўлены ўпраўленнем Дэпартамента і карупцыйныя злачынствы.
Ілжывыя прадпрымальнікі і валютчыкі
Вядзецца настойлівая прафілактычная работа ў барацьбе з ілжывымі структурамі прадпрымальніцтва. За мінулы год узбуджаны па гэтаму накірунку работы 43 крымінальныя справы, вернута ў бюджэт 2,1 мільярда рублёў. Не дазволены вываз у Расійскую Федэрацыю з Беларусі сацыяльна значных тавараў.
Ловяць за рукі і валютчыкаў. Узбуджана 12 крымінальных спраў, складзена за справаздачны перыяд 36 адміністрацыйных пратаколаў, накладзена адміністрацыйных штрафаў на суму 16,9 мільёна рублёў. Канфіскавана беларускіх рублёў і валюты ў рублёвым эквіваленце на суму 839,1 мільёна рублёў.
Работа — на прафілактыку правапарушэнняў
Важным звяном у рабоце Камітэта з’яўляецца прафілактыка правапарушэнняў. Праведзена за 2011 год звыш 860 гутарак, заведзена 37 прафілактычных спраў. У адносінах да службовых асоб, якія не адрэагавалі належным чынам на прадстаўленні ўпраўлення Дэпартамента, складзена 5 адміністрацыйных пратаколаў па арт. 24.3 КоАП Рэспублікі Беларусь. Па матэрыялах упраўлення папярэджана нанясенне матэрыяльнай шкоды на суму 8,1 мільярда рублёў. Па выніках праверачных мерапрыемстваў спагнана пратэрмінаванай запазычанасці ў сямі суб’ектаў гаспадарчай дзейнасці з дзяржаўнай формай уласнасці (ААТ “Глыбоцкі мясакансервавы камбінат”, “Глыбоцкі мясакамбінат”, “Аршанскі мясакансервавы камбінат”, “Аршанскі малочны камбінат”, Віцебскі камбінат шаўковых тканін”, “Вымяральнік”, “Верхнядзвінскі масласырзавод”), у выніку папярэджана нанясенне ўрону дзяржаве на агульную суму 6,15 мільярда рублёў.
Упраўленне Дэпартамента ФР КДК па Віцебскай вобласці вызначыла задачы на перспектыву, падзякавала за супрацоўніцтва многім міністэрствам, а таксама сродкам масавай інфармацыі, якія спрыяюць папярэджанню падобных ці аналагічных правапарушэнняў у сферы фінансавай дзейнасці.
Надрукавана ў №21 ад 13.03.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *