Криминал. Происшествия

Происшествия

Забойства
У райаддзел унутраных спраў паведамілі з райбальніцы, што ля фермы Сінякова знойдзена мёртвая маладая жанчына.  Як высветлілася ў ходзе следства, у ходзе сваркі жыхарку Крывога Сяла нажом параніў вартаўнік мясцовай фермы. У выніку колата-рэзанай раны сцягна жанчына страціла многа крыві, ад чаго і памерла. Па дадзенаму факту ўзбуджана крымінальная справа. Вядзецца следства.
“Вартаўнік”
З фермы Цэнтр-2 а.-г. Светласельскі прапалі тры бітоны і чатыры даільныя вядры. Аб гэтым у РАУС паведамілі прадстаўнікі адміністрацыі “Шумілінскага райаграсэрвісу”. Супрацоўнікамі крымінальнага вышуку было ўстаноўлена, што крадзеж здзейсніў жыхар Светласельскага, які працуе на гэтай жа ферме вартаўніком. Нарабаванае часткова знойдзена. Супраць вартаўніка ўзбуджана крымінальная справа.
Дача
За дапамогай у пошуку прапаўшага халадзільніка, алюмініевых бітонаў, газавага рэдуктара, меднага двухжыльнага кабелю звярнулася ў міліцыю жыхарка Полацка. Як высветлілася, злодзеі знялі з петляў уваходныя дзверы дачнага дома, праніклі ў пакой і нарабавалі там маёмасці больш як на тры мільёны рублёў. Злодзеі вышукваюцца.
Пажар
У райаддзел па надзвычайных сітуацыях патэлефанавалі з вёскі Макракі: гарыць дом. Па ўсяму відаць, пажар пачаўся даўно, бо кухня па прыезду выратавальнікаў была ў агні. Астатнія пакоі дома ўдалося выратаваць. Прычына пажару ўстанаўліваецца.
* * *
Калі выратавальнікі прыехалі на тушэнне пажару ў Мазурына (у доме на ложку загарэўся матрац), то гаспадароў дома не было. Па словах суседзяў, яны часта злоўжываюць спіртным. Ад чаго загарэўся ў доме матрац – высвятляецца.
Бензапіла
У жыхара з а.-г. Башні прапала бензапіла. Яе ўкралі з калідора, калі дзверы не былі замкнуты. Урон складае 500 тысяч рублёў.
Занясло
Грамадзянін Украіны, які на грузавым аўтамабілі “Мазда” рухаўся па аўтадарозе Віцебск-Полацк, пры выбары хуткасці руху не ўлічыў умовы надвор’я, аўтамабіль занясло, “Мазда” апынулася ў кювеце і перакулілася. На вадзіцеля складзены адміністрацыйны пратакол.
МТЗ-82
Супрацоўнікі дзяржаўтаінспекцыі на дарозе ў в. Брыцікі прыпынілі нецвярозага вадзіцеля, які ехаў на МТЗ-82. Ад кіравання трактара механізатар адхілены. На мужчыну складзены адміністрацыйны пратакол. Цяпер вясковец не сядзе за руль тры гады – на такі тэрмін ён пазбаўлены вадзіцельскіх правоў.
Кювет
На аўтадарозе Гарадок-Ула–Камень жыхар Шуміліна, кіруючы аўтамабілем ВАЗ-21213, пры раз’ездзе з сустрэчнай машынай не знізіў хуткасць. У выніку “Жыгулі” апынуліся ў кювеце, дзе і перакуліліся. Машыне патрабуецца значны рамонт.
Па матэрыялах РАУС і РАНС падрыхтавала Людміла ЗУЙКОВА.
Надрукавана ў №21 ад 13.03.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *