Главное Молодёжь Образование Общество

Інтэлект. Талент. Алімп

20 мая адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання навучэнцаў устаноў адукацыі Шумілінскага раёна – пераможцаў прадметных алімпіяд, канферэнцый, конкурсаў, фестываляў мастацкага майстэрства, спартыўных спаборніцтваў.

 

Вітаючы ўдзельнікаў цырымоніі, старшыня раённага выканаўчага камітэта Сяргей Галынчык адзначыў: «Сёлета спіс лаўрэатаў прэміі раённага выканаўчага камітэта папоўніўся новымі імёнамі пераможцаў, прызёраў рэспубліканскіх і абласных алімпіяд, навукова-практычных канферэнцый, творчых конкурсаў і спартыўных спаборніцтваў. Сістэма падтрымкі таленавітых і адораных вучняў, якая склалася ў раёне, дае свой плён».

  Вучні ўстаноў адукацыі раёна атрымалі больш за 300 дыпломаў розных ступеняў у інтэлектуальных конкурсах і алімпіядах. На цырымоніі ўшаноўвалі некалькі валейбольных каманд хлопчыкаў і дзяўчынак, стабільна высокія вынікі паказваюць нашы дзеці ў грэка-рымскай барацьбе і вавінам в’ет во дао. Годна спаборнічаюць у творчых конкурсах таленавітыя выхаванцы школ мастацтваў раёна.

  – Развіццё талентаў і здольнасцей нашых дзяцей сёння – гэта клопат пра наш заўтрашні дзень. Таму мы ў чарговы раз сабраліся, каб сказаць вам, што наша будучыня – гэта бясконцая праца. Аніводная з перамог не прыйшла да нашых дзяцей выпадкова. Спадзяемся, што яны не згубяць той дар, які набылі разам са сваімі педагогамі, – сказаў кіраўнік раёна, звяртаючыся да педагогаў і бацькоў дзяцей.

Материал можно прочитать в газете «Герой працы» (№38 от 24.05.2022).



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *