Объединённые кормоуборочные отряды работают на косовице в Шумилинском районе в 2022 году

Новости Сельское хозяйство

Директор УП «Шумилинский райагросервис» Андрей Матющенко (слева) с механизаторами из разных хозяйств района, работающих в объединённом кормотряде.

Талакой – на касавіцу

Адным з першых у раёне да нарыхтоўкі кармоў прыступіў УП «Шумілінскі райаграсэрвіс» – бабова-злакавая сумесь тут дасягнула патрэбнага росту, ды і канюшына падаспела.

На гэтым тыдні касавіца разгарнулася ва ўрочышчы Засіннікі. Здалёк было прыгожа назіраць, як механізатары на пяці трактарах з касілкамі дружна рухаюцца па полі, укладваючы траву ў валкі, – гэта працуе аб’яднаны кормаатрад з розных гаспадарак раёна.

Падыходзім да механізатараў, каб пазнаёміцца. Самы малады іх – Мікіта Казлоў працуе ў гаспадарцы другі год і заявіў пра сябе як надзейны і сумленны работнік. На дапамогу з КУСГП «Сіроцінскі» прыехалі Уладзімір Салаўёў і Анатоль Барадзёнак. Разам з імі працуе і Аляксандр Савянок, работнік транспартнага цэха УП ЖКГ. «Я першы раз на нарыхтоўцы кармоў, – расказаў Аляксандр. – Новыя знаёмствы і зносіны – гэта заўсёды на карысць. У камунгасе займаўся добраўпарадкаваннем тэрыторыі, а тут корманарыхтоўкай – абедзве работы важныя».

Да дружнай каманды далучыліся Віктар Пятроў з КУСГП «Мішневічы», Іван Мялешка і Дзмітрый Рабчаеў з ААТ «Ляжні». На суседніх палетках на КВК працуюць Аляксей Лявонаў з райаграсэрвісу і Аляксандр Новік з КУСГП «Мішневічы». Ну, а на адвозцы таксама памочнікі з іншых гаспадарак. Адным словам, талака вялікая. І работа спорыцца – у дзень нашага прыезду скасілі 65 гектараў травы, заклалі больш за 200 тон сянажнай масы.

«Аб’яднаны кормаатрад апраўдвае сябе, – кажа дырэктар УП “Шумілінскі райаграсэрвіс” Андрэй Мацюшчанка, для якога гэта першая касавіца ў якасці кіраўніка. – Па-першае, захоўваюцца аптымальныя тэрміны касьбы, калі травы багатыя на вітаміны і мікраэлементы. Па-другое, сянажная траншэя закладваецца за чатыры дні, як і патрабуе тэхналогія. Да таго ж, у кормаатрад аб’яднаны лепшыя механізатары раёна, якія працавітыя, дружныя, дзеляцца адзін з адным вопытам, дапамагаюць падчас рамонту».

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *