Вступительную кампанию-2022 будет курировать Комитет госконтроля

Вестник Комитета госконтроля Новости Образование

Стартавала ўступная кампанія–2022 у Віцебскай вобласці

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 05.04.2022 №135

зацверджаны склад дзяржаўнай камісіі па кантролі за ходам падрыхтоўкі і правядзення цэнтралізаванага тэсціравання

і ўступных выпрабаванняў у 2022 годзе. Старшынёй

дзяржаўнай камісіі прызначаны намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь І. Петрышэнка. Распараджэннем Старшыні Дзяржкамісіі па кантролі за ходам падрыхтоўкі і правядзення ўступных выпрабаванняў ва ўстановах вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі ў 2022 годзе ад 30.05.2022 №6 зацверджаны склад Віцебскай абласной камісіі па кантролі

(9 чалавек), якую ўзначаліў Гадзяцкі В. В., старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Віцебскай вобласці.

 

Камітэтам дзяржкантролю вобласці і Віцебскім аблвыканкамам створаны адпаведныя камісіі па кантролі ў пунктах тэсціравання, куды дадаткова прыцягнута больш за 285 чалавек, работнікаў устаноў адукацыі.

У Віцебскай вобласці арганізаваны, як і ў мінулым годзе, 4 пункты тэсціравання на базе Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта, Віцебскага дзяржаўнага універсітэта імя П. М. Машэрава, Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта і Аршанскага дзяржаўнага механіка-эканамічнага каледжа.

Рэгістрацыя абітурыентаў для ўдзелу ў цэнтралізаваным тэсціраванні завяршылася 1 чэрвеня 2022 г. Для ўдзелу ў тэсціраванні ў Віцебскай вобласці зарэгістраваны 20021 удзельнік, гэта на 1309 удзельнікаў менш мінулага года (2021 год – 21330).

У бягучым годзе тэсціраванне праводзіцца з 14 чэрвеня па 6 ліпеня па 11 прадметах: беларускай, рускай і замежных (англійскай, нямецкай, іспанскай, французскай, кітайскай) мовах, матэматыцы, фізіцы, хіміі, біялогіі, гісторыі Беларусі, сусветнай гісторыі, грамадазнаўстве, геаграфіі). Найбольш шматлікімі па колькасці ўдзельнікаў будуць уступныя выпрабаванні па рускай і замежных мовах і матэматыцы.

З навацый можна адзначыць павелічэнне часу на правядзенне ЦТ па матэматыцы і фізіцы на 30 хвілін.

12, 14 і 16 ліпеня вызначаны як рэзервовыя дні для ўдзелу ў тэсціраванні (пры наяўнасці ўважлівай прычыны няяўкі). Рэгістрацыя абітурыентаў для праходжання ЦТ у рэзервовыя дні – з 2 ліпеня па 7 ліпеня ў Віцебскім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце, які вызначаны пунктам правядзення цэнтралізаванага тэсціравання ў рэзервовыя дні ў Віцебскай вобласці.

Пачатак тэсціравання па ўсіх прадметах – 11.00.

Пры правядзенні ЦТ будуць прадугледжаны неабходныя меры прафілактыкі ва ўмовах COVID-19. Традыцыйна будуць забяспечаны неабходныя ўмовы для інклюзіўных абітурыентаў.

Абітурыент прыбывае ў пункт тэсціравання не пазней чым за 30 хвілін да пачатку ЦТ, маючы пры сабе зарэгістраваны пропуск, дакумент, які сведчыць асобу (пашпарт, ID-карта (пластыкавая смарт-карта), від на жыхарства ў Беларусі, пасведчанне бежанца, даведку, якая выдаецца ў выпадку страты (крадзяжу) дакумента, які сведчыць асобу, ручку (гелевую або капілярную) з чарніламі чорнага колеру, калькулятар (толькі на ЦТ па фізіцы і хіміі). Абітурыент, які прыбыў на ЦТ пасля ўскрыцця пакета з педагагічнымі тэстамі, у аўдыторыю не дапускаецца.

КДК вобласці звяртае асаблівую увагу абітурыентаў і іх бацькоў на тое, што ўдзельнікам ЦТ забаронена мець пры сабе, а таксама выкарыстоўваць у аўдыторыі мабільныя тэлефоны і іншыя сродкі прыёму-перадачы інфармацыі.

Звароты грамадзян па спрэчных і праблемных пытаннях ЦТ прымаюцца

па кантактных тэлефонах «гарачых ліній» у працоўныя дні з 09.00 да 18.00

(перапынак – з 13.00 да 14.00):

у Камітэце дзяржаўнага кантролю Віцебскай вобласці – (0212) 37-61-82;

у Полацкім міжраённым Камітэце дзяржаўнага кантролю – (0214) 74-87-50;

у Аршанскім міжраённым Камітэце дзяржаўнага кантролю – (0216) 51-09-26.

Падрыхтавала Алена КАРПУШЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *