Сотрудники МЧС и ОСВОД проводят рейды в местах массового отдыха у воды

Безопасность Общество

«Летний патруль» на озере Лесковичи.

Трымайце дзяцей на адлегласці выцягнутай рукі

Ратавальнікі разам з прадстаўнікамі  раённай арганізацыі Таварыства ратавання на водах з наступленнем цёплага надвор’я заступілі на змену і праводзяць рэйды па месцах купання і адпачынку грамадзян. Да аднаго з іх далучыўся карэспандэнт раённай газеты.

Удзельнікі рэйду пабывалі на возерах Шумілінскае і Лескавіцкае, правялі прафілактычныя гутаркі, нагадаўшы адпачываючым правілы бяспечных паводзін на вадзе, асноўныя прыёмы і спосабы аказання дапамогі пацярпелым.

«Трымайце дзяцей на адлегласці выцягнутай рукі», – такую параду далі дарослым, якія адпачывалі з малымі. – Ні ў якім разе не пакідайце іх без нагляду».

Не ўпусцілі магчымасць нагадаць і правілы пажарнай бяспекі пры развядзенні кастроў, бо адпачынак ля вады часта суправаджаецца шашлыкамі. «Не распальвайце агонь у сухім лесе, а толькі на пяску ці гліне, – даводзілі ратавальнікі. – Абкладзіце касцёр камянямі ці іншым негаручым матэрыялам. Не давярайце дзецям сачыць за кастром. Адыходзячы дадому, поўнасцю затушыце, заліце вадой».

Хочацца спадзявацца, што «Летні патруль» прынясе карысць, бо довады і прыклады пра загінуўшых на вадзе прымусяць задумацца над сваімі ўчынкамі і паводзіць сябе выключна асцярожна і бяспечна.

Акцыя «Летні патруль» прадоўжыцца да канца лета.

Алена КАРПУШЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *