Тема для обсуждения: быть ли Шумилино городом?

Актуалии Новости

Шуміліна. Горад  ці пасёлак гарадскога тыпу?
Менавіта такое пытанне задае сёння ўлада жыхарам Шуміліна і выносіць пытанне на абмеркаванне.
На падставе артыкулаў 5,11 Закона Рэспублікі Беларусь ад 5 мая 1998 года “Аб адміністрацыйна-тэрытарыяльным дзяленні і парадку рашэння пытанняў адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання Рэспублікі Беларусь”, у сувязі з тым, што ў гарадскім пасёлку Шуміліна па стану на 1 студзеня 2010 года пражывае 7500 чалавек, ёсць прамысловыя арганізацыі, сетка арганізацый сацыяльна-культурнага і бытавога прызначэння, ёсць перспектывы далейшага развіцця і росту колькасці насельніцтва, Шумілінскі раённы Савет дэпутатаў рыхтуе рашэнне аб хадайніцтве перад Віцебскім абласным Саветам дэпутатаў аб аднясенні гарадскога пасёлка Шуміліна да катэгорыі гарадоў раённага падпарадкавання.
У сувязі з гэтым просім жыхароў райцэнтра выказваць свае думкі наконт прысваення гарадскому пасёлку Шуміліна статуса горада.
Свае меркаванні накіроўвайце ў аддзел ідэалагічнай работы райвыканкама (вул. Кароткіна, 10, каб. № 316, тэл. 4-95-13, сайт райвыканкама www.shumilino.vitebsk-region.gov.by) ці ў рэдакцыю газеты “Герой працы” (вул. Ленінская, 24, тэл. 4-10-46, сайт www.shumilino.by.
Пішыце, званіце, вырашайце лёс Шуміліна.
Опубликовано в №62 от 13.08.2010



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *