Учреждения культуры Шумилинского района вернулись со «Славянского базара» с грамотами и дипломами

Культура Новости

Фестывальная мазаіка

Шумилинское подворье на «Славянском базаре в Витебске»

Шумілінская дэлегацыя на міжнародным музычным форуме была прадстаўнічай. Шумілінцы бралі ўдзел у многіх конкурсах і выставах. Госці «Славянскага базару» мелі магчымасць пазнаёміцца ў Шуміліншчынай на раённым панадворку, набыць эксклюзіўныя сувеніры на выставе-продажы раённага Дома рамёстваў, пазнаёміцца з творчасцю шумілінцаў на шматлікіх фестывальных пляцоўках. Трэба адзначыць, што прадстаўнікі устаноў культуры нашага раёна годна выступілі у конкурсах, якія праводзіліся ў рамках XXXI Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску».

Паспяхова выступіў у V Міжнародным фестывалі- конкурсе барабаншчыц і мажарэтак узорны ансамбль барабаншчыц і мажарэтак «Экспрэсія»  Шумілінскай дзіцячай школы мастацтваў і атрымаў дыплом I ступені ў намінацыі «Паказ на подыуме  “Барабан” (кадэткі)»

Министр культуры Республики Беларусь Анатолий Маркевич и начальник управления культуры Витебского облисполкома посетили выставку народных костюмов Шумилинского Дома ремёсел.

Творчы калектыў дзяржаўнай установы культуры «Шумілінскі раённы Дом рамёстваў» стаў лаурэатам I ступені ў намінацыі «Рэканструкцыя і сцэнічны паказ вясельнага строю рэгіёна» У прэзентацыі касцюмаў прыняў удзел народны ансамбль «Гарэзнікі» Обальскай дзіцячай школы мастацтваў

 

Еўгенія Шарыпава (Шумілінскі раённы Дом рамёстваў) ўзнагароджана дыпломам II ступені ў конкурсе малюнка і дэкаратыўна-прыкладной творчасці «СуперМатрошка» у намінацыі «Дэкаратыўна-прыкладная творчасць».

У абласным конкурсе народнай музыкі і прыпеўкі «А музыкі граюць, граюць…» дыпломам за зберажэнне і захаванне музычнай спадчыны адзначаны народны сямейны ансамбль «Забава» філіяла «Лаўжанскі сельскі цэнтр культуры і вольнага часу» ДУК «Шумілінскі раённы цэнтр культуры» ў намінацыі «Ансабмль народных інструментаў», дыплом атрымаў і Валерый Першукевіч ў намінацыі «Лепшы гарманіст».

Фото телеграм-канала «Шумилинское соловьи».



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *