25 июля — День пожарной службы

Новости Общество Официально

Паважаныя ветэраны і работнікі Шумілінскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях!
Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам – Днём пажарнай службы!
Небяспечная і высакародная служба патрабуе высокага ўзроўню майстэрства і здольнасці хутка прымаць рашэнні ў экстрэмальных сітуацыях. Менавіта ад вас часта залежаць жыццё, здароўе і бяспека людзей. Сёння аддзел па надзвычайных сітуацыях – аўтарытэтная структура, у арсенале якой багатыя традыцыі пажарнай службы, сучасная тэхніка і абсталяванне, а галоўнае – бездакорны прафесіяналізм і самаадданасць ратавальнікаў.
Упэўнены, што ўсе гэтыя складаемыя, падмацаваныя актыўнай прафілактычнай работай з насельніцтвам, будуць садзейнічаць зніжэнню колькасці пажараў у нашым раёне.
Ад душы дзякуем ветэранам пажарнай службы за працу, бясцэнны вопыт і веды, якія сёння запатрабаваны і з’яўляюцца дастойным прыкладам у нясенні складанай і адказнай службы ратавальніка.
Жадаем усяму асабістаму саставу і ветэранам службы моцнага здароўя, вытрымкі, аптымізму і поспехаў у вашай высакароднай справе!
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *