Районная организация Белорусского союза женщин определилась с планами на 2012 год

Общество

Парадак  у  доме  залежыць  ад  Жанчыны
Роля жанчыны ў сям’і, у  калектыве, у грамадстве – гэтыя тэмы былі галоўнымі на пасяджэнні прэзідыума раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын”.
Пасяджэнне правяла старшыня раённай арганізацыі Валянціна Навіцкая. Удзел у мерапрыемстве прыняла старшыня раённага Савета дэпутатаў І. М. Новікава, іншыя члены прэзідыума.
Актывісты жаночага руху ў раёне абмеркавалі планы работы на бягучы год, адзначылі неабходнасць захавання існуючых традыцый. У прыватнасці, было вырашана працягваць практыку вылучэння самых актыўных і старанных прадстаўніц прыгожай паловы насельніцтва раёна на званне “Чалавек года Віцебшчыны”, “Жанчына Шуміліншчыны”, прадстаўляць лепшых жанчын раёна да ўзнагароджвання абласной прэміяй Героя Савецкага Саюза З. Тусналобавай-Марчанка, раённай прэміяй Героя Сацыялістычнай працы С. Т. Пальвінскай.
Было вырашана таксама аднавіць работу клуба маладой сям’і, які працаваў пры аддзеле загсу райвыканкама. Наогул, роля жаночых суполак павінна быць больш наступальнай ў барацьбе з п’янствам, маральным калецтвам у сям’і, іншымі заганнымі з’явамі ў нашым агульным доме.
Аліна ПЯТРОВА.
Надрукавана ў №22 ад 16.03.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *