Сотрудниик Шумилинского РОВД выявили факты хищения топлива

Закон Происшествия

Супрацоўнікі РАУС Андрэй Пушкароў і Сяргей Кузняцоў падчас рэйду па выяўленні крадзенага паліва.

Захаванасць на аб’ектах АПК: Два факты крадзяжу паліва

  У сувязі з пачаткам жніва супрацоўнікі Шумілінскага раённага аддзела ўнутраных спраў працуюць ва ўзмоцненым рэжыме. Выяўляць крадзяжы дзяржаўнай маёмасці часам міліцыянерам дапамагаюць нераўнадушныя жыхары раёна.

Так, нядаўна ў РАУС паступіла інфармацыя пра тое, што механізатар аднаго з сельгаспрадпрыемстваў злівае паліва. У паліўным баку яго ўласнага трактара было знойдзена 5 літраў саляркі. Мужчына прызнаўся, што ўзяў яе з МТЗ сельгаспрадпрыемства. Складзены адміністрацыйны пратакол. Згодна з арт 11.11 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь «Дробны крадзеж» пагражае штраф ад 2 да 30 БВ, расказаў участковы інспектар РАУС Павел Трафімаў.

У ходзе аператыўнага расследавання адной з крымінальных спраў супрацоўнікі РАУС выявілі яшчэ адзін факт крадзяжу паліва. Механізатар за некалькі разоў зліў  з МТЗ сельгаспрадпрыемства для ўласных патрэб 180 літраў саляркі. Максімальнае пакаранне, што пагражае ў такім выпадку – да 4 гадоў пазбаўлення волі (арт. 211 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь «Прысваенне або растрата»).

Супрацоўнікі райаддзела ўнутраных спраў працягваюць праводзіць штодзённыя рэйды. Дзённыя, вячэрнія, начныя. Іх мэта – не дапусціць крадзяжоў дзяржаўнай маёмасці.

Ларыса КІСЯЛЁВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *