Мемориальную доску в память Николая Ласкунова открыли в агрогородке Никитиха Шумилинского района

2022 - Год исторической памяти Главное День народного единства Новости Общество

15 верасня ў аграгарадку Мікіціха адбылося ўрачыстае адкрыццё мемарыяльнай дошкі Герою Савецкага Саюза Мікалаю Аляксеевічу Ласкунову, чыё імя прысвоена Мікіціхінскай сярэдняй школе.

Старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў, старшыня Шумілінскага раённага выканаўчага камітэта Сяргей Галынчык, старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Будневіч, старшыня абласной арганізацыі Беларускага фонду міру Таццяна Туманава наведалі школьны музей, у якім экскурсію для ганаровых гасцей правялі вучні Мікіціхінскай школы, нагадаўшы старонкі гісторыі не толькі сколы, але і ўсяго Лаўжанскага краю.

Уладзімір Цярэнцьеў адзначыў, што ў Год гістарычнай памяці асабліва важна тое, як моладзь адносіцца да гераічнага мінулага нашай краіны, шануе подзвіг воінаў Вялікай Айчыннай вайны, ведае пра ўклад землякоў у барацьбу з фашызмам. «Ваша школа будзе насіць імя мясцовага ўраджэнца Героя Савецкага Саюза Мікалая Ласкунова, які сваім жыццём заплаціў за тое, каб мы жылі пад мірным небам. Ужо пасля Вялікай Перамогі над фашызмам, у вайне з Японіяй ён здзейсніў сапраўдны подзвіг, бо тыя загады і данясенні, што ён перадаў камандаванню, змаглі ўратаваць жыцці тысяч савецкіх воінаў, якія наступалі на японскія ўмацаванні. Герой пахаваны ў далёкім кітайскім горадзе Фуцзянь, але мемарыяльная дошка, якую мы адкрываем сёння на будынку школы будзе нагадваць сённяшнім і будучым вучням школы пра Мікалая Ласкунова. Гэтая эстафета пакаленняў захавае памяць пра подзвіг героя», – сказаў кіраўнік дэпутацкага корпусу Віцебшчыны.

 

Таццяна Туманава адзначыла, што Беларускі фонд міра ўвасабляе яднанне ўсіх беларусаў ў агульнай справе. На ахвяраванні ў Фонд робіцца шмат добрых спраў. Вось і мемарыяльная дошка Мікалаю Ласкунову выраблена на сродкі Фонду. Напярэдадні Дня народнага адзінства нельга не сказаць, што памяць пра нашых герояў і агульныя справы з’яўляюцца тымі элементамі, які аб’ядноўваюць нас ўсіх, сказала кіраўнік грамадскай арганізацыі.

Уладзімір Цярэнцьеў, Таццяна Туманава, дырэктар школы Таццяна Волкава, старшыня піянерскай дружыны школы імя Героя Савецкага Саюза З. М. Партновай Юлія Собалева.

Пасля урачыстай цырымоніі Уладзімір Цярэнцьеў правёў сустрэчу са старшакласнікамі школы, падчас якой коратка нагадаў этапы станаўлення і развіцця беларускага народу і дзяржавы, адзначыўшы, што дата 17 верасня не выпадкова з’яўляецца святочнай – Днём народнага адзінства. У гэты дзень у 1939 годзе беларусы ўпершыню у гісторыі аб’ядналіся ў рамках адной уласнай нацыянальнай дзяржавы – Беларускай ССР, якая стала фундаментам і папярэднікам сучаснай Рэспублікі Беларусь. Кіраўнік абласнога Савета задаў пытанне школьнікам, ці ведаюць яны сваіх продкаў, якія ваявалі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, якія маюць ўзнагароды і за якія подзвігі. Ён параіў ім вывучаць сямейную гісторыю, ведаць і шанаваць памяць сваякоў. Гэта аб’ядноўвае нас, робіць мацнейшымі, сказаў ён.

Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *