Спортивными стартами отметили День народного единства в Шумилино

День народного единства Общество Спорт

159 аматараў аматараў актыўнага ладу жыцця прабеглі па цэнтральных вуліцах Шуміліна падчас «Забегу за адзінства», прысвечанага Дню народнага адзінства. Удзельнічалі як каманды прадпрыемстваў і арганізацый (дарэчы, самая масавая каманда была ў КУСГП «Сіроцінскі», якую ўзначальваў кіраўнік гаспадаркі Мікалай Прыгодзіч), так і ў асабістым заліку.

Пазітыў, сяброўская атмасфера панавалі на свяце, прысвечаным Дню народнага адзінства. Людзі ішлі з дзяржаўнымі сцягамі Рэспублікі Беларусь, сцягамі грамадскіх аб’яднанняў. Вітала ўдзельнікаў забегу намеснік старшыні райвыканкама Ірына Шалахава. «Сёння кожны з вас паказвае, што мы, беларусы, – адзіныя ў памкненні зрабіць Беларусь яшчэ больш квітнеючай, – падкрэсліла Ірына Іванаўна. – Дзень народнага адзінства – свята кожнага беларуса».

Дыстанцыя, крыху больш чым адзін кіламетр, не стала выпрабаваннем для лёгкаатлетаў, тым больш, што па шляху іх гучна падтрымлівалі знаёмыя, сябры.

Пераможцамі «Забегу за адзінства» ў сваіх узроставых катэгорыях сталі Юлія Вярышка (Шумілінская СШ №1) і Уладзіслаў Карнілаў (Шумілінская СШ №2), Карына Філіповіч (КУСГП «Сіроцінскі») і Яўген Асташонак (асабісты залік), Ірына Барысевіч (цэнтральная бібліятэка) і Аляксандр Ходзюш (Шумілінскі дзіцячы сад №1).

Яўген Асташонак, які стаў абсалютным пераможцам «Забегу за адзінства» падзяліўся сваімі ўражаннямі: «Гэта было выдатна. Мне падабаюцца забегі па цэнтральных вуліцах роднага гарадка. І перамогі тут асаблівыя, адметныя. Перамагчы ў Дзень народнага адзінства – ганарова і пачэсна».

 

17 верасня на гарадскім стадыёне прайшла раённая спартакіяда па сілавых відах спорту «Волат-2022», якую арганізаваў фізкультурна-аздараўленчы цэнтр.

 

Удзел у спартакіядзе па сілавых відах спорту – гэта ўжо перамога, у першую чаргу над сабой. Проста так выйсці на старт – не атрымаецца, тут павінна быць цудоўная фізічная падрыхтоўка.

Удзельнікі раённай спартакіяды па сілавых відах спорту сваімі выступленнямі падарылі гледачам сапраўднае шоў асілкаў. Кожны падыход – упэўнены і моцны. Не, лёгка ім на этапах не было! Мужчыны выкладваліся на ўсе сто працэнтаў. Зразумела, што на вядучых ролях былі прадстаўнікі з «сілавых» арганізацый (РАУС і РАНС), хаця ім годную канкурэнцыю аказалі асілкі з іншых прадпрыемстваў.

У падцягванні на перакладзіне і адцісканні на брусах лепшым стаў Уладзіслаў Алімаў з РАУС, другое месца ў Андрэя Рыжанкова з РАНС, трэцяе – у Андрэя Лазара з раённага вузла электрасувязі. У штуршку гіры і жыме штангі перамог Іван Маскалькоў (РАНС), другое месца ў Сяргея Міляка (РЭС), трэцяе – у Аляксандра Архіпава (Раён газазабеспячэння). А вось у кантаванні шыны перамогу вырвалі асілкі з Раёна газазабеспячэння, якія на адно імгненне справіліся лепш, чым ратавальнікі.

Аляксандр ШЭДЗЬКО.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *