Республиканская акция: 22 сентября пройдёт Единый день безопасности

Безопасность Новости Общество


22 верасня ў Беларусі пройдзе рэспубліканская акцыя «Адзіны дзень бяспекі».

Усе намаганні арганізатараў будуць накіраваны на фарміраванне ў грамадстве культуры бяспекі жыццядзейнасці, правядзенне адукацыйна-выхаваўчай работы і прапаганду бяспечных умоў пражывання насельніцтва. Мэта акцыі – максімальна знізіць гібель людзей ад знешніх прычын.

У гэты дзень адбудуцца прафілактычныя мерапрыемствы па папярэджанні надзвычайных сітуацый, правапарушэнняў і злачынстваў, а таксама навучанне паводзінам ва ўмовах надзвычайных сітуацый, аварый, аказання першай медыцынскай дапамогі. Падчас акцыі правераць сістэму апавяшчэння з дапамогай адпраўкі смс-паведамленняў.
Акрамя гэтага, адбудуцца вучэнні і трэніроўкі па рэагаванні на надзвычайныя сітуацыі прыроднага і тэхнагеннага характару на выбухова-, пажара-, хімічна небяспечных аб’ектах, аб’ектах з масавым знаходжаннем людзей. Розныя ўстановы адпрацуюць бяспечнае правядзенне эвакуацыі з будынкаў.
Таксама ў рамках Адзінага дня бяспекі пройдуць Дні адчыненых дзвярэй, прафілактычныя акцыі ў навучальных установах, гутаркі ў працоўных калектывах, інтэлектуальныя гульні.
МНС нагадвае: ваша бяспека – у вашых руках! Будзьце пільныя пры абыходжанні з агнём! Пры пажары і іншых надзвычайных сітуацыях тэлефануйце па нумарах 101 або 112.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *