Перед началом отопительного сезона сотрудники Шумилинского РОЧС проверяют печи на фермах и мастерских

Безопасность Новости Сельское хозяйство

У полі зроку – печкі на фермах

Верасень выдаўся халодным. І многія распачалі ацяпляльны сезон. У сувязі з гэтым супрацоўнікі райаддзела па надзвычайных сітуацыях аглядаюць пячное абсталяванне і нагадваюць правілы пажарнай бяспекі як у прыватных гаспадароў, так і на прадпрыемствах. Карэспандэнт раённай газеты разам з намеснікам начальніка РАНС Алегам Бунто адправіўся ў сумесны рэйд на малочнатаварныя фермы сельгаспрадпрыемстваў «Шумілінскі райаграсэрвіс» і «Ляжні».

У першую чаргу Алег Бунто (на здымку) правяраў стан печак. Адзначаў, што сельгапрадпрыемствы робяць крокі да бяспечнай зімы на фермах, але іх, шчыра прызнацца, недастаткова. Рэйд паказаў, што ёсць як станоўчае, так і адмоўнае. Узяць, напрыклад, МТФ «Ляжні-2». У адным з памяшканняў устаноўлена металічная печка заводскай вытворчасці, а ў другім – цагляная печка патрабуе тэрміновага рамонту. А вось да стану печак, якія знаходзяцца на ферме «Цэнтр-1» райаграсэрвісу, пытанняў не было, затое пабачылі… газавы балон з падключанай да яго газавай плітой. «Такога адназначна не павінна быць», – коратка пракаменціраваў намеснік начальніка РАНС.
– Правілы бяспекі простыя, але вельмі важныя і неабходныя, – адзначыў Алег Бунто. – Неабходна пабяліць печку для выяўлення трэшчын, прачысціць дымаход, пакласці перадтопачны ліст, не захоўваць дровы каля печкі. Забараняецца выкарыстоўваць самаробныя металічныя печкі, яны павінны быць цаглянымі ці металічнымі заводскай вытворчасці.
Падчас рэйду правяраўся ўвесь аспект супрацьпажарнай бяспекі: наяўнасць і стан вогнетушыцеляў, правільнасць складзіравання кармоў і г.д. Па яго выніках кіраўнікі праінфармаваны пра выяўленыя парушэнні. Як падкрэсліў Алег Бунто, падобныя прафілактычныя рэйды будуць праходзіць пастаянна, іх галоўнае задача – забяспечыць бяспеку людзей.
Алесь САКАЛОЎ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *