На пожарах гибнут дети, работники МЧС бьют тревогу

Безопасность Общество

У Беларусі на пажарах гінуць дзеці, работнікі МНС б’юць трывогу

Сёлета ў краіне на пажарах загінулі восем непаўналетніх. Гэта самыя вялікія паказчыкі за апошнія тры гады.

9 кастрычніка чарговы пажар у Барысаве Мінскай вобласці забраў жыццё дваіх дзяцей. Адбылося ўзгаранне ў кватэры, дзе пражывала шматдзетная сям’я з трыма непаўналетнімі. Па папярэдняй інфармацыі, муж і жонка распівалі спіртное, пасля чаго ляглі спаць, а дзеці засталіся без нагляду. Дзяўчынка 2016 года нараджэння праз некаторы час разбудзіла бацьку, расказала пра пажар і выйшла з кватэры. Гаспадар паспрабаваў знайсці жонку і дваіх дзяцей, але стаў задыхацца і таксама пакінуў кватэру. Ратавальнікі пры тушэнні пажару ў пакоі знайшлі трохгадовага хлопчыка, сямігадовую дзяўчынку і іх маму. У бальніцы абодва дзіцяці памерлі, мама знаходзіцца ў цяжкім стане. Мяркуемая прычына пажару – дзіцячае свавольства з агнём.
Ратавальнікі звяртаюць увагу бацькоў і дарослых на тое, што дзяцей трэба не проста «берагчы ад агню»: не пакідаць іх адных без нагляду, не дазваляць ім свавольнічаць з запалкамі і электрапрыборамі. Неабходна таксама вучыць дзяцей, як абыходзіцца з крыніцамі агню і дзейнічаць у выпадку ўзнікнення пажару.
Асноўныя правілы папярэджання пажараў з-за свавольства з агнём:
– не пакідайце на бачным месцы запалкі і запальнічкі;
– не дазваляйце дзецям купляць запалкі і запальніцы;
– сачыце за тым, чым займаюцца і дзе гуляюць вашы дзеці;
– не пакідайце дзяцей без нагляду;
– не дазваляйце маленькім назіраць за тым, як прапальваюцца печкі, за награвальнымі прыборамі, карыстацца газавымі прыборамі;
– вывучыце з дзіцяці ваш дамашні адрас і нумар тэлефона, каб пры неабходнасці яно магло само звярнуцца за дапамогай у службу ратавання;
– каля тэлефоннага апарата на лісце паперы напішыце нумары экстранных службаў і растлумачце дзіцяці, пры якіх абставінах імі можна карыстацца.
Вадзім ПІВАВАРАЎ, інспектар райаддзела па надзвычайных сітуацыях.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *