Ответственность за оскорбления сотрудников милиции

Закон

Што пагражае за знявагу міліцыянераў?

Усе мы павінны паважаць законы нашай краіны і падпарадкоўвацца ім. І ніхто не дае права прыніжаць чалавечую годнасць, зневажаць іншых.

Разам з тым у Шумілінскім раёне апошнім часам назіраюцца такія знявагі у адрас супрацоўнікаў райаддзела ўнутраных спраў. Так, у гэтым годзе ў міліцэйскіх зводках зарэгістравана 18 такіх выпадкаў (а летась было 2). «У пераважнай большасці на супрацоўнікаў нецэнзурнымі словамі сварыліся нецвярозыя людзі. Згодна з арт. 24.4 КоАП «Знявага службовай асобы пры выкананні ёю паўнамоцтваў» пагражае штраф ад 20 да 30 БВ», – кажа  намеснік началь-ніка РАУС Аляксандр Шумінскі. – Акрамя гэтага, у раёне пачасціліся выпадкі непадпарадкаванняў супрацоўнікам РАУС (сёлета зарэгістравана 28, а ў мінулым годзе за такі ж перыяд было 14). Людзі адмаўляліся прайсці ў міліцэйскую машыну, праехаць у РАУС, рабілі спробы збегчы. За падобныя правапарушэнні пагражае штраф ад 2 да 100 БВ, грамадскія работы або адміністрацыйны арышт.

У гэтым годзе ў раёне ўзбуджана адна крымінальная справа па факце супраціўлення супрацоўнікам органаў унутраных спраў. Нецвярозая жанчына на вуліцы замахвалася на міліцыянераў, збіла ім відэарэгістратар. Матэрыялы па дадзенай справе знахо-дзяцца ў судзе. Максімальнае пакаранне, што пагражае жанчыне, – пазбаўленне волі да трох гадоў.

Мы заклікаем жыхароў раёна захоўваць законы нашай краіны, пры-трымлівацца парадку. А знявагі і непадпарадкаванне супрацоўнікам РАУС пры выкананні імі службовых абавязкаў – гэта не па законе. За такія правапарушэнні прыйдзецца адказваць. А нікому ж не хочацца развітвацца з уласнымі грашыма ці, тым больш, быць арыштаваным ці пазбаўленым волі».

Ларыса КІСЯЛЁВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *