19 октября в Шумилино прошёл гражданский обряд «Проводы в армию»

Главное Молодёжь Официально

Цяпер іх чарга берагчы мір і спакой роднай краіны

Абараняць Радзіму – святы і ганаровы абавязак.  Стала добрай традыцыяй, што двойчы на год – вясной і восенню – праходзіць у Шуміліне  Дзень прызыўніка, калі хлопцаў з нашага раёна ўрачыста адпраўляюць  на тэрміновую вайсковую службу ва Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь.

У сераду, 19 кастрычніка, у Шуміліне  прайшоў  абрад «Провады ў армію», у якім асноўнымі героямі сталі больш за 20 шумілінскіх хлопцаў,  якія хутка папоўняць рады вайскоўцаў.

 Прызыўнікі прайшлі па вуліцах райцэнтра і ўсклалі кветкі да помніка землякам у Скверы воінскай славы. На брацкіх могілках у парку адбыўся мітынг. Член раённай арганізацыі Беларускага саюза афіцэраў маёр Уладзімір Шаршун у сваім афіцэрскім наказе будучым салдатам ярка і коратка абмаляваў тыя перавагі, што дае маладым мужчынам армейская служба. «У свой час мы, ветэраны Узброеных Сіл, забяспечвалі мірнае жыццё  вялікай дзяржавы – Савецкага Саюза, а потым і Рэспублікі Беларусь. Цяпер ваша чарга берагчы мір і спакой нашай краіны», – падкрэсліў Уладзімір Георгіевіч.

У раённым цэнтры культуры прайшоў сучасны грамадзянскі абрад «Провады ў армію».  На мерапрыемстве прысутнічала кіраўніцтва раёна, актывісты грамадскіх арганізацый і старшакласнікі шумілінскай СШ №1 і СШ №2.

Старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Будневіч  павіншаваў хлопцаў з гэтай паваротнай у іх жыцці падзеяй і пажадаў годнай службы. «Служыце годна. Некаторыя з вас, магчыма, застануцца на службе па кантракце. А большасць вернецца дадому – пасталеўшымі, сапраўднымі мужчынамі. Паверце, вас усе будуць чакаць у родным раёне», – падкрэсліў Мікалай Аляксеевіч.

Да віншаванняў далучыўся ваенны камісар Бешанковіцкага і Шумілінскага раёнаў Андрэй Савіч. Іерэй Вадзім Яско адзначыў, што абараняць Радзіму – справа высакародная, якую царква заўсёды лічыла  святой.

Прачулым і душэўным атрымалася выступленне Наталлі Аляшкевіч, маці аднаго з прызыўнікоў. Яна прачытала ўласны верш, у якім была пяшчота і любоў да сваіх дзяцей, нягледзячы на тое, колькі ім гадоў.

Як адзначыў начальнік адасобленай групы Шумілінскага раёна Андрэй Собін, адпраўка маладога папаўнення ва Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь пачнецца на наступным тыдні.

 Аляксандр ШЭДЗЬКО.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *