9 тонн виноградной улитки можно собрать на Шумилинщине

Экология

Звыш 9 тон  смаўжоў
Наша вобласць багатая на вінаградных смаўжоў. Аб’ёмы прамысловага запасу складаюць больш за 205 тысяч кілаграмаў. Толькі ў Шумілінскім раёне гэты запас складае 9093 кілаграмы.
Для правядзення таргоў у адпаведнасці з Правіламі здабычы, нарыхтоўкі і закупкі дзікіх жывёл, якія не адносяцца да аб’ектаў палявання і рыбалоўства, зацверджаных Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па біярэсурсах рэкамендуе выкарыстоўваць 50% прамысловага запасу.
На тэндар таксама можна выстаўляць рэсурсы Лёзненскага, Верхнядзвінскага, Талачынскага раёнаў, але паколькі рэальныя аб’ёмы прамысловага запасу смаўжоў для гэтых раёнаў не вызначаны, рэкамендуецца для таргоў і пачатку нарыхтоўкі мінімальны прамысловы запас у памеры 500 кілаграмаў.
Ж. АЛЕЙНІКАВА, начальнік аддзела Віцебскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
Надрукавана ў №23 ад 20.03.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *