Из оперативной сводки РОВД и РОЧС Шумилинского района за 17-23 октября

Происшествия

Служба 102: тыдзень у лічбах і фактах

За мінулы тыдзень у аператыўна-дзяжурную службу РАУС паступіла 115 заяў і паведамленняў.

Па матэрыялах праверак РАУС раённым аддзелам Следчага камітэта  ўзбуджаны тры крымінальныя справы (адна з іх па лініі крымінальнага вышуку).

Выяўлена 10 адміністрацыйных правапарушэнняў, 5 з якіх – за знаходжанне ў стане алкагольнага ап’янення ў грамадскім месцы, 3 – за насілле ў сям’і.

Праведзена адпрацоўка 13 асоб, якія маюць судзімасць. У выніку праверак выяўлена адно парушэнне ўмоў адбыцця пакаранняў у выглядзе абмежавання волі, прыменена дысцыплінарнае пакаранне ў выглядзе арышту на 5 сутак.

Падчас маніторынгу аб’ектаў АПК выяўлены факт крадзяжу зерня з тэрыторыі зернятока УП «Шумілінскі райаграсэрвіс».

Падрыхтаваны тры матэрыялы для накіравання ў лячэбна-працоўныя прафілакторыі асоб, якія дапусцілі па тры і больш парушэнняў.

Супрацоўнікамі ДАІ выяўлена 50 парушэнняў правілаў дарожнага руху.

Падрабязней пра здарэнні ў раёне расказаў намеснік начальніка РАУС Аляксандр Шумінскі.

Кашалёк

У РАУС звярнулася жыхарка в. Ляжні, у якой невядомая асоба ў гандлёвай зале магазіна «Еўраопт» украла кашалёк. Ён быў пакінуты без нагляду ля адной з ячэек камеры захоўвання. Па словах пацярпелай, у кашальку  знаходзілася 320 рублёў. Злачынца вышукваецца. Узбуджана крымінальная справа, за крадзеж ліхадзею пагражае пазбаўленне волі да трох гадоў.

Наезд

Жыхар Віцебска, на легкавым аўтамабілі «Джылі» ехаў па аўтатрасе Віцебск-Полацк у бок абласнога цэнтра і наехаў у Мікіцісе на мясцовага жыхара, які пераходзіў праезную частку. У выніку ДТЗ пешаход атрымаў цялесныя пашкоджанні і дастаўлены ў бальніцу.

Людміла ЗУЙКОВА.

Служба 101 інфармуе

Згарэла салома…

20 кастрычніка ў 14.29 у службу 101 паступіла паведамленне пра загаранне сцірты саломы, якая належыць КУГСП «Ульскі», на полі каля вёскі Ферма.

Па прыбыцці да месца падраздзяленняў РАНС назіралася адкрытае гарэнне саломы. Агнём знішчана каля 30 тон саломы. Прычыны пажару высвятляюцца.

…і аўтамабіль

24 кастрычніка ў 00.47 паступіла паведамленне пра пажар легкавога аўтамабіля ВАЗ 2109 у в. Пабеда Лаўжанскага сельсавета. Па прыбыцці ратавальнікаў назіралася адкрытае гарэнне. Агнём аўтамабіль знішчаны. Прычына пажару ўстанаўліваецца.

МНС нагадвае: пры ўзнікненні любых надзвычайных сітуацый тэлефануйце па нумары 101 ці 112.

Алег БУНТО, намеснік начальніка РАНС.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *