Развитие малого и среднего бизнеса рассмотрено на очередном заседании Шумилинского райисполкома

Главное Президент Экономика

Бізнес малы і сярэдні – перспектывы і рэзервы вялікія

 Як на тэрыторыі Шумілінскага раёна развіваецца малое і сярэдняе прадпрымальніцтва, выконваецца зямельнае заканадаўства і наладжана прафілактычная работа па папярэджанні рэцыдыўнай злачыннасці, абмеркавалі 28 кастрычніка ўдзельнікі адкрытага пасяджэння раённага выканаўчага камітэта. Вёў пасяджэнне старшыня райвыканкама Сяргей Галынчык, удзел у рабоце брала дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ірына Палякова.

 

На 1 студзеня 2022 года ў раёне зарэгістравана 97 арганізацый малога і сярэдняга прадпрымальніцтва (8 сярэдніх, 8 малых, 81 мікраарганізацыя, дзе працуюць 1633 чалавекі), 191 індывідуальны прадпрымальнік, прадставіла аналіз намеснік старшыні райвыканкама Святлана Цімашэнка. За 9 месяцаў зарэгістраваны 3 новыя арганізацыі (заданне – 5) і 8 індывідуальных прадпрымальнікаў. Створана новая вытворчасць у галіне прамысловасці – пачаў дзейнасць швейны ўчастак ПВГУП «Палікам» у вёсцы Прыазёрная, дзе створана 12 новых рабочых месцаў.

Суб’екты малога і сярэдняга прадпрымальніцтва займаюць значную ўдзельную вагу ў шэрагу эканамічных паказчыкаў развіцця раёна. Так, назіраецца рост аб’ёму прамысловай вытворчасці, абароту знешняга гандлю таварамі. Доля ўдзелу суб’-ектаў МСП у фарміраванні бюджэту раёна склала 39,6% і ў параўнанні з мінулым годам знізілася на 13,5 працэнтных пункта. Прычына – змяншэнне колькасці суб’ектаў малога і сярэдняга бізнесу. У працэсе ліквідацыі (спыненні дзейнасці) зараз знаходзяцца 32 юрыдычныя асобы і 18 індывідуальных прадпрымальнікаў. З адзінага дзяржаўнага рэгістра юрыдычных асоб за 9 месяцаў выключана 7 юрыдычных асоб і 21 ІП. Асноўнымі прычынамі ліквідацыі сталі неажыццяўленне прадпрымальніцкай дзейнасці на працягу 2 гадоў запар або банкруцтва, зазначыла Святлана Цімашэнка.

 

У разрэзе відаў дзейнасці 20 арганізацый МСП ажыццяўляюць гандаль, 19 займаюцца груза(пасажыра)перавозкамі, 18 – сельскай гаспадаркай, 11 – вытворчай дзейнасцю.

У разрэзе відаў дзейнасці, якія ажыццяўляюцца індывідуальнымі прадпрымальнікамі, асноўную долю таксама займае гандаль – 88 плацельшчыкаў (44,2%), у сферы груза(пасажыра)перавозак працуюць 32 ІП, будаўніцтва – 14, у вытворчасці – 5.

Колькасць фізічных асоб, што ажыццяўляюць дзейнасць, якая не патрабуе дзяржаўнай рэгістрацыі, на 1 кастрычніка склала 111 чалавек. (-1 чал. да ўзроўню 2021 г.).

 

 Трэба прызнаць, адзначыла дакладчык, што ў раёне слаба развіваецца прадпрымальніцтва ў сферы паслуг: па рамонце гадзіннікаў, абутку, дзейнасці ў галіне фатаграфіі, у сферы жыллёва-камунальных паслуг, будаўніцтва. Ёсць рэзервы па развіцці аб’ектаў прыдарожнага сэрвісу, будаўніцтву станцый тэхабслугоўвання, аказанні паслуг па мыйцы і арэндзе аўтамабіляў.

У чым прычына скарачэння колькасці прадпрыемстваў, як наладжана работа з банкамі, што канкрэтна робіцца па інвестпраграмах і прыцягненні прамых замежных інвестыцый – на гэтыя і іншыя пытанні, якія ўзняў кіраўнік раёна Сяргей Галынчык, спрабавала знайсці адказы дакладчык. Малое і сярэдняе прадпрымальніцтва, суб’екты якога дзейнічаюць практычна ва ўсіх галінах эканомікі Шуміліншчыны, з’яўляюцца рэзервам развіцця эканомікі, напаўнення бюджэту, павышэння дабрабыту жыхароў раёна, таму важна на месцах ствараць умовы для спрыяльнага дзелавога клімату,  вядзення бізнесу і больш актыўна шукаць новых інвестараў.

Пра тое, як дзяржава садзейнічае жадаючым, у тым ліку і беспрацоўным, у арганізацыі камерцыйнай дзейнасці, расказала начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Ларыса Жукава. Так, з 2017 года з бюджэту было выдзелена 9 субсідый для адкрыцця ўласнай справы, 5 чалавек працягваюць і да сённяшняга часу займацца камерцыйнай дзейнасцю.

Падчас абмеркавання пытання дырэктар ПВГУП «Палікам» Сяргей Барысаў расказаў прысутным, як развівалася яго прадпрыемства, якое зараз налічвае 120 работнікаў, як ствараўся швейны ўчастак у вёсцы Прыазёрная і якія планы мае кіраўніцтва па пашырэнні бізнесу.

З дакладам аб праводзімай рабоце па захаванні зямельнага заканадаўства на тэрыторыі Шумілінскага раёна выступіла начальнік аддзела землеўпарадкавання райвыканкама Наталля Лук’янава, пра прымаемыя ўсімі суб’ектамі прафілактыкі меры па папяржэджанні рэцыдыўнай злачыннасці далажыў першы намеснік начальніка РАУС Вячаслаў Воранаў.

Праекты рашэнняў па пытаннях кіраўнік раёна прапанаваў дапрацаваць з улікам абмеркавання і дапоўніць канкрэтыкай і выказанымі заўвагамі.

Алена КАРПУШЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *