Шумилинские сыроделы работают в штатном режиме

Новости Экономика

Сыраробы працуюць у звычайным рэжыме

У выніку рэарганізацыі з 1 ліпеня Шумілінскі вытворчы цэх адносіцца да ААТ «Полацкі малочны камбінат». Што змянілася

і як працуе вытворчасць? Гэтыя пытанні мы адрасавалі майстру цэха Галіне Шчэрбаковай.

 

«Цэх, які налічвае 114 чалавек, працуе ў звычайным рэжыме, – расказала Галіна Іванаўна. – Усё прайшло без скарачэнняў і прастояў. Перагледжаны ўмовы налічэння заробку, у выніку ў работнікаў ён стаў крыху большым. На дзень нам патрэбна 100 тон малака, з сельгаспрадпрыемстваў раёна прывозяць толькі 15 тон, астатняй сыравінай забяспечвае Полацкі малочны камбінат. Малако паступае з Віцебскага, Гарадоцкага, Лёзненскага, Аршанскага, Чашніцкага раёнаў. Працуем пад поўную загрузку, у лістападзе мяркуем вырабіць 250 тон сыроў розных гатункаў. Наша прадукцыя рэнтабельная і карыстаецца попытам як на айчынным рынку, так і ў Расійскай Федэрацыі».

У Шумілінскім цэху выпускаюць паўтара дзясятка відаў сыроў. Накірунак трымаюць на сыры малага тэрміну выспявання (15 сутак): «расійскі традыцыйны», «расійскі новы», «пашахонскі традыцыйны». Выпускаюць «кастрамскі», «пармезан», «галандскі» і іншыя. У гэтым годзе прыступілі да вырабу сыроў «чэдар», «расійскі традыцыйны 35% тлустасці». На днях пачалі асвойваць сыр для плаўлення «кальята».

Ларыса ЗАЙЦАВА. Фота Сяргея Ермалаева.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *