Ответственность за оскорбления в Интернете. Примеры из жизни

Закон Происшествия

І ў інтэрнэце ёсць нормы паводзін

Многія маюць звычку літаральна кожны свой крок адлюстроўваць у сацыяльных сетках. Але ж іншы раз змяшчаюць і тое, чаго не было на самой справе.

 Што пагражае за паклёп?

Так, наша зямлячка напісала ў сацыяльнай сетцы УКантакце пра тое, што жыхар раёна груба з ёй размаўляў і паводзіў сябе некарэктна. На самой справе ніякай грубасці не было – гэта пацвердзілі многія работнікі прадпрыемства, якія былі сведкамі размовы. І калі супрацоўнікі РАУС убачылі УКантакце паклёп і мелі намер завесці супраць жанчыны крымінальную справу, справа ўзяла нечаканы паварот. Пацярпелы павёў сябе як сапраўдны мужчына. Ён ведаў, што ў жанчыны ёсць непаўналетнія дзеці, а пакаранне за паклёп пагражае немалым штрафам, таму напісаў заяву, што не мае да жанчыны прэтэнзій і даруе ёй.

«У адваротным выпадку супраць жанчыны была б узбуджана крымінальная справа па арт. 188. Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь «Паклёп», – расказаў старшы ўчастковы інспектар аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС Дзмітрый Зубараў. –  За гэта пагражае штраф, папраўчыя работы да двух гадоў, арышт, абмежаванне волі да трох гадоў або пазбаўленне волі на той жа тэрмін. Так што нагадваем жыхарам раёна: вядзіце сябе прыстойна».

 Развод – не повад для знявагі

На жаль, так здараецца ў жыцці, што людзі разводзяцца. Нярэдка былыя муж і жонка застаюцца сябрамі, часцей – наадварот…

Адна такая сямейная пара і трапіла ў поле зроку супрацоўнікаў РАУС. Скасавалі шлюб, і былы муж пачаў зневажаць жонку ў сацыяльных сетках. Зняважлівыя словы сталі вядомы многім знаёмым у сацыяльнай сетцы ў УКантакце.

Жанчына напісала заяву ў міліцыю. Па дадзеным факце праводзілася праверка. Аргументы, выкладзеныя ў заяве, пацвердзіліся. «На мужчыну складзены адміністрацыйны пратакол па арт. 10.2 КаАП Рэспублікі Беларусь “Зневажанне”, пагражае штраф да 30 БВ, – кажа начальнік штаба РАУС Віктар Попелаў. – Гэты прыклад павучальны для многіх – трэба быць культурнымі і ўзаемаветлівымі не толькі падчас жывых зносінаў, але і ў сацыяльных сетках. Ніхто не мае права прыніжаць чалавечую годнасць – за гэта існуе адміністрацыйная адказнасць».

Ларыса КІСЯЛЁВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *