Работа с обращениями граждан рассматривалась на заседании президиума районного Совета депутатов

Общество Официально Президент

Якія сацыяльна-значныя пытанні за 9 месяцаў гэтага года жыхары рэгіёна адрасавалі прадстаўнікам улады, наколькі своечасова і ўсебакова яны вырашаюцца, якія меры трэба прыняць, каб удасканаліць работу са зваротамі грамадзян, – аб гэтым ішла размова на пасяджэнні прэзідыума раённага Савета дэпутатаў, якое правёў старшыня райсавета Мікалай Будневіч. З грунтоўным і падрабязным аналізам работы са зваротамі грамадзян выступіла загадчык сектара па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама Вольга Баранава.

 Зваротаў да раённых улад стала менш

За 9 месяцаў у райвыканкам (уключаючы ўпраўленні і аддзелы) паступіла 179 зваротаў грамадзян, што склала 58% да аналагічнага перыяду мінулага года.

Непасрэдна ў райвыканкам паступіла 104 звароты (-78 да ўзроўню мінулага года). У структуры зваротаў грамадзян пісьмовыя склалі 61%, вусныя – 13%, электронныя – 26%. Назіраецца рост зваротаў (33 – сёлета, 22 – за аналагічны перыяд 2021 г.) жыхароў раёна ў вышэйшыя дзяржаўныя органы кіравання – Адміністрацыю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Віцебскі аблвыканкам, Віцебскі абласны Савет дэпутатаў. 6 зваротаў застаецца на кантролі.

Дакладчык, аналізуючы змест зваротаў да раённых улад, адзначыла, што актуальнымі, якія маюць найбольшую ўдзельную вагу, нягледзячы на зніжэнне колькасці, застаюцца пытанні жыллёва-камунальнай гаспадаркі (рамонт і ўтрыманне жыллёвага фонду, водазабеспячэнне, якасць пітной вады, добраўпарадкаванне, у тым ліку грамадзянскіх пахаванняў, і водаадвядзенне, аплата ЖКП, тлумачэнне жыллёвага заканадаўства, прадастаўленне жылля).

У разрэзе рэгіёнаў зменшылася колькасць зваротаў у райвыканкам ад насельніцтва з-за межаў раёна, г.п. Шуміліна, Обальскага, Лаўжанскага, Сіроцінскага, Дабейскага, Каўлякоўскага сельсаветаў. Нязначна павялічылася ад жыхароў Светласельскага і Мішневіцкага сельсаветаў. Не паступала зваротаў у справаздачным перыядзе ад насельніцтва Мікалаеўскага сельсавета.

Пэўны станоўчы эфект у рабоце са зваротамі грамадзян дае рэгулярнае правядзенне “прамых тэлефонных ліній”, прыёмаў грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб кіраўніцтвам райвыканкама і райсавета. Сёлета на 38 “прамых ліній” паступіла  41 пытанне (50% да 2021 г.). 27 зваротаў задаволена, па 9 дадзены тлумачэнні, на кантролі застаюцца 3 пытанні (рамонт моста ў в. Грышаны, перабоі з гарачым водазабеспячэннем г.п. Обаль, уладкаванне прыпыначнага пункта па вул. Маладзёжнай у г. п. Шуміліна). Звароты грамадзян паступаюць і на “гарачую лінію” райвыканкама (82 пытанні), пры правя-дзенні Дзён работы з насельніцтвам (148, вырашана 117).

За 9 месяцаў дэпутатамі раённага Савета дэпутатаў 28 склікання праведзены 252 прыёмы грамадзян, на якія звярнулася 25 чалавек па 25 пытаннях. На кантролі застаюцца 3 пытанні.

У ходзе абмеркавання пытання былі заслуханы справаздачы і тлумачэнні па вырашэнні ўзнятых насельніцтвам пытанняў кіраўнікоў і спецыялістаў райсельгасхарчу, жыллёвай, дарожнай і іншых раённых службаў.

Праект рашэння вырашана прыняць з некаторымі дапаўненнямі.

 На пасяджэнні прэзідыума было таксама абмеркавана пытанне пра меры, якія прымаюцца зацікаўленымі органамі і арганізацыямі па пытаннях апекі і папячыцельства над паўналетнімі асобамі, прызнанымі недзеяздольнымі або абмежавана дзеяздольнымі, у рамках міжведамаснага ўзаемадзеяння. Сітуацыю акрэсліла дырэктар ТЦСАН Шумілінскага раёна Валянціна Штуро. Яе дапоўнілі намеснік старшыні райвыканкама Ірына Шалахава, галоўны ўрач Шумілінскай ЦРБ Святлана Лінкевіч. Па пытанні таксама прыняты праект рашэння.

Алена КАРПУШЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *