Завтра, 12 ноября, в Витебске состоится награждение победителей жатвы-2022

Главное Общество Сельское хозяйство

Шумілінцы едуць на абласное свята

12 лістапада ў Віцебску пройдзе заключны этап фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі  Віцебскай вобласці «Дажынкі-2022».

Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў абласнога спаборніцтва за дасягненне лепшых вынікаў на ўборцы ўраджаю адбудзецца ў зале пасяджэнняў абласнога Савета дэпутатаў.

Дэлегацыю Шуміліншчыны ўзначаліць старшыня раённага выканаўчага камітэта Сяргей Галынчык. У складзе дэлегацыі – намеснік начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Раман Прасветаў. Для ўзнагароджання на абласное свята запрошаны кіраўнік СФГ «Раднік» Юрый Сямёнаў, трактарыст-машыніст гэтай гаспадаркі Віктар Буеў, механізатары Аляксандр Кляцкоў  з КУСГП «Ульскі» і Сяргей Гоманаў з ААТ «АграБаравінка».

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *