Все дипломы 1 степени на районным этапе предметных олимпиад завоевали ученики СШ №1 г. п. Шумлино

Главное Образование

На восеньскіх канікулах больш за 200 удзельнікаў спрабавалі свае сілы ў  раённым этапе Рэспубліканскай алімпіяды па школьных прадметах, які праходзіў у СШ №1 г. п. Шуміліна.

Во время олимпиады по биологии.

107 вучняў 8-11 класаў (а большасць брала ўдзел у алімпіядзе па 2-3 прадметах) з агульнаадукацыйных устаноў раёна адказвалі на пытанні, выконвалі практычныя заданні. І рабілі гэта, трэба адзначыць, дастаткова паспяхова. Найбольшую колькасць удзельнікаў прыцягнулі такія прадметы, як руская мова і літаратура – 18, матэматыка і працоўнае навучанне – па 15, фізкультура – 14, біялогія – 12 вучняў.

Як расказала метадыст раённага вучэбна-метадычнага кабінета Таццяна Бараноўская, па выніках алімпіяды прысуджана 46 дыпломаў: 4 – першай ступені, 14 – другой і 28 – трэцяй. У лідарах па колькасці заваяваных дыпломаў Шумілінская СШ №1 – 35, шэсць дыпломаў на рахунку Шумілінскай СШ №2, чатыры – Обальскай СШ, адзін – Слабадской базавай школы.

Сярод педагогаў, якія рыхтавалі вучняў да алімпіяды, найлепшы вынік у настаўнікаў СШ №1 Інц Наталлі Станіславаўны – 5 пераможцаў, Сілінай Любові Барысаўны – 3 пераможцы (руская мова і літаратура), Мясаедава Юрыя Мікалаевіча – 3 (фізічная культура і здароўе).

Дыпломы першай ступені заваявалі вучні СШ №1: адзінаццацікласнікі Вікторыя Шэдзько (руская мова) і Арцём Іспянькоў (фізічная культура), а таксама дзевяцікласнікі Кіра Гуйдо (руская мова) і Марыя Навіцкая (фізкультура).

Удзельнікі абласнога этапа, які  пройдзе падчас зімовых канікул, будуць вызначаны пасля падвядзення вынікаў па вобласці.

Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *