Продолжается акция МЧС «Не прожигайте свою жизнь!»

Безопасность Общество

Не прапальвай сваё жыццё! Бойцеся нядбайных курцоў!

Неасцярожнае абыходжанне з агнём – самая распаўсюджаная прычына пажараў і гібелі ад іх людзей. У чалавека, які курыць у ложку, шанс застацца ў жывых мінімальны. Толькі за бягучы перыяд 2022 года па Шумілінскім раёне па прычыне неасцярожнага абыходжання з агнём адбылося 13 пажараў, на якіх загінулі 2 чалавекі.

Па дадзеных розных апытанняў, больш 50% мужчын і 10% жанчын штодня рызыкуюць не толькі сваім здароўем, але і жыллём з-за непатушанага акурка. Такія быццам бы бяскрыўдныя дзеянні «дастаў цыгарэту-пакурыў-выкінуў» могуць прывесці да трагічнага ланцужка «выпіў-закурыў-заснуў». Выклікаўшы тленне, сам акурак праз некаторы час згасае, але ўтвораны ім ачаг тлення ператвараецца ва ўзгаранне.

Ратавальнікі нагадваюць 4 правілы, як курыць бяспечна (хоць бы для захаванасці вашага жыцця):

  1. Калі самі не можаце адмовіцца ад тытуню, не кідайце цыгарэты на падлогу і не курыце ў ложку.
  2. Акуркі трэба складваць у бляшанку, напоўненую вадой. Забудзьце пра звычку кідаць «бычкі» з лоджыі ці балкона.
  3. Зачыняйце на балконе або лоджыі вокны, а таксама не захоўвайце там лёгказагаральныя вадкасці. Перыядычна прыбірацца і не ствараць на балконе склад – добрае рашэнне не толькі для аматараў мінімалізму.
  4. Усталюйце ў жылым пакоі аўтаномны пажарны апавяшчальнік, які дапаможа своечасова апавясціць вас пра пажар.

Памятайце: лепшы сродак засцерагчы сябе ад наступстваў тытуню – зусім кінуць курыць. Не забывайце, што «лятаючыя» і «п’яныя» акуркі могуць стаць прычынай скалечаных жыццяў, паламаных лёсаў і спаленага дома.

Вадзім ПІВАВАРАЎ, інспектар РАНС.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *