Служба 102: 14-20 ноября – неделя в цифрах и фактах

Происшествия


За мінулы тыдзень у  РАУС паступілі 81 заява і паведамленне, расказаў начальнік штаба Віктар Попелаў.

Раённым аддзелам Следчага камітэта па матэрыялах праверак РАУС узбуджана 2 крымінальныя справы, усе па лініі крымінальнага вышуку (1 раскрыта).
Выяўлена 7 адміністрацыйных правапарушэнняў, 5 – за знаходжанне ў стане алкагольнага ап’янення ў грамадскіх месцах,  па аднаму  – за насілле і дробнае хуліганства.
Праведзена адпрацоўка 28 жыхароў раёна, якія маюць судзімасць, парушэнняў умоў адбыцця пакарання не выяўлена. Праведзена адно групавое выхаваўчае мерапрыемства ў рамках работы назіральнай камісіі, разгледжана 8 асоб, якія нідзе не працуюць.

Праведзена прафілактычная апрацоўка 8 асоб, якія стаяць на прафілактычных уліках у РАУС за правапарушэнні ў быце. Параверана і адпрацавана 6 месцаў  зборышч асоб асацыяльных паводзін.

Праверана 6 непаўналетніх, з якімі праводзіцца індывідуальна-прафілактычная работа. Выяўлена 1 адміністрацыйнае правапарушэнне ў адносінах непаўналетняга (учыніў драку).

Выяўлены 81 парушэнне правілаў дарожнага руху і зарэгістравана 6 ДТЗ.
24 пешаходы парушылі правілы дарожнага руху, 19 з іх не былі пазначаны святловяртальнымі элементамі ў цёмны час сутак (2 пры гэтым былі ў стане алкагольнага ап’янення).

Падрыхтавала Людміла ЗУЙКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *