Осторожно! Тонкий лёд!

Бяспека Общество

А  лёд  яшчэ  тонкі!  Выхад  забаронены!

7 лістапада распараджэннем старшыні райвыканкама забаронены выхад на лёд да дасягнення ім таўшчыні 7 см.

Таварыства ратавання на водах інфармуе, што ў сувязі з усталяваннем нестабільных тэмператур на вадаёмах адбываецца працэс няўстойлівага лёдаўтварэння.

Штогод у асенне-зімовы перыяд на водных аб’ектах гінуць людзі, у тым ліку і дзеці. Да наступлення ўстойлівых маразоў лёд нетрывалы. Неабходна выконваць асноўныя правілы паводзін у такіх сітуацыях:

– нельга выходзіць на лёд у цёмны час сутак і пры дрэннай бачнасці (туман, снегапад, дождж). Пры пераходзе праз раку карыстайцеся афіцыйнымі пераправамі.

– нельга правяраць трываласць лёду ўдарам нагі. Калі пасля першага ўдару па лёдзе з’яўляецца вада – гэта азначае, што лёд тонкі, па ім хадзіць нельга.

– пры вымушаным пераходзе вадаёма бяспечней за ўсё прытрымлівацца пракладзеных сцежак або ісці па ўжо пракладзенай лыжні. Калі іх няма, трэба перад тым, як спусціцца на лёд, вельмі ўважліва агледзецца і намеціць маршрут.

– пры пераходзе вадаёма групай неабходна трымаць адлегласць адзін ад аднаго 5-6 метраў.

– замёрзлы вадаём лепш перайсці на лыжах, пры гэтым мацаванне лыжаў расшпіліць (каб пры неабходнасці хутка іх скінуць), лыжныя палкі трымайце ў руках.

– калі ёсць рукзак, павесьце яго на адно плячо, гэта дазволіць лёгка вызваліцца ад грузу ў выпадку, калі лёд пад вамі праваліцца.

– на замёрзлы вадаём неабходна браць з сабой трывалы шнур 20-25 метраў з вялікай пятлёй на канцы і грузам. Груз дапаможа закінуць шнур да правалу ў ваду таварышу, пятля патрэбна для таго, каб пацярпелы мог надзейна трымацца.

Пераканаўчая просьба да бацькоў: не адпускайце дзяцей на лёд (на рыбалку, катацца на лыжах і каньках) без нагляду.

 

Аляксандр ШАРАФУТДЗІНАЎ, старшыня раённай арганізацыі «Таварыства ратавання на водах».



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *