Шесть учеников шумилинских школ прошли в III этап Республиканской предметной олимпиады

Новости Образование

Шасцёра вучняў школ Шумілінскага раёна прайшлі на абласны этап Рэспубліканскай прадметнай алімпіяды.

Як паведаміла загадчык раённага вучэбна-метадычнага кабінета Таццяна Карнеева, на III этап прадметнай алімпіяды па чатырох прадметах прайшлі шасцёра вучняў з дзвюх гарадскіх школ – СШ №1 і СШ №2.

Вучаніца 11 класа Шумілінскай СШ №2 Іванова Вікторыя (настаўнік А. А. Навуменка) будзе ўдзельнічаць у алімпіядзе па беларускай мове і літаратуры.

З Шумілінскай СШ №1 пяцёра вучняў возьмуць удзел у абласным этапе: Багданава Ілона (11 клас, хімія, настаўнік В. А. Церашчук), Іспянькоў Арцём (11 клас, фізічная культура, настаўнік Ю. М. Мясаедаў). Па рускай мове і літаратуры на вобласць прайшлі вучаніцы Н. С. Інц Шэдзько Вікторыя (11 клас), Гуйдо Кіра, і Белагалова Віталія (абедзве 9 клас).

Абласны этап пройдзе ў студзені 2023 года.

Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *