Можно ли ездить зимой на велосипеде?

Безопасность Закон Общество

Ці можна ездзіць зімой на веласіпедзе?

Фото носит иллюстративный характер.

– Усё залежыць ад умоў надвор’я. Калі няма снегу і дарога бяспечная, дык чаму б не пракаціцца? І супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі не будуць мець да веласіпедыстаў прэтэнзій, – расказаў старшы інспектар па адміністрацыйнай практыцы ДАІ РАУС Аляксандр Багданаў. – Але! Згодна з пунктам 153.4 Правілаў дарожнага руху веласіпедыстам і вадзіцелям мапедаў забараняецца рухацца па праезнай частцы дарогі і абочыне ва ўмовах снегападу і галалёдзіцы, Такія паездкі пагражаюць штрафам ад 1 да 3 базавых велічынь (ч.1 арт. 18.23 КаАП Рэспублікі Беларусь). А калі пры гэтым парушальнік знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення – то штраф ад 3 да 5 БВ. Заўсёды (а зімой асабліва) супрацоўнікі ДАІ рэкамендуюць сачыць, каб веласіпед быў абсталяваны па правілах: меў спраўную тармазную сістэму, рулявое кіраванне і гукавы сігнал, люстэрка задняга бачання. Спераду на веласіпедзе павінен быць святловяртальнік белага колеру, ззаду – чырвонага, а па баках – аранжавага.

  Важна ведаць!  Калі веласіпедыстаў снегапад застаў у дарозе, то рэкамендуецца транспартны сродак весці ў руках.

Падрыхтавала Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *