Завещание можно переписывать неограниченно

Закон

Завяшчанне можна перапісваць некалькі разоў
Распарадзіцца маёмасцю на выпадак смерці можна шляхам складання завяшчання. Завяшчаць можна ўсю сваю маёмасць ці якую-небудзь яе частку. Можна адпісаць маёмасць адной асобе (як роднаму, так і чужому чалавеку), а можна канкрэтызаваць, каму адыдзе той ці іншы прадмет. Адзначым, што нельга завяшчаць дзяржаўную кватэру.
Сапраўдным будзе толькі натарыяльна засведчанае завяшчанне. Што тычыцца зместу, то ён можа мяняцца завяшчальнікам да бясконцасці. У любым выпадку пасля смерці завяшчальніка будзе дзейнічаць той дакумент, які быў складзены апошнім па часе. Завяшчанне павінна быць зроблена аса-біста, у пісьмовай форме і засведчана натарыусам. Калі завяшчальнік не можа па якіх-небудзь прычынах уласнаручна напісаць завяшчанне, яно можа быць запісана з яго слоў натарыусам, але толькі ў прысутнасці сведкі — незацікаўленай асобы, якая таксама падпісвае завяшчанне.
Завяшчальнік мае права зрабіць завяшчанне, не прадастаўляючы пры гэтым іншым асобам, у тым ліку і натарыусу, магчымасць азнаёміцца з яго зместам (закрытае завяшчанне). Такое завяшчанне павінна быць уласнаручна напісана і падпісана завяшчальнікам. Невыкананне гэтых правілаў вядзе да несапраўднасці завяшчання, аб чым натарыус абавязаны папярэдзіць завяшчальніка.
А. ХАСРАТАВА, дзяржаўны натарыус дзяржаўнай натарыяльнай канторы.
Надрукавана ў №25 ад 27.03.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *