Сельхозорганизации Шумилинского района приобретают технику при поддержке бюджета

Новости Сельское хозяйство

Пабагацелі на трактары, сеялкі і пагрузчыкі

Сёлета з раённага бюджэту сельгаспрадпрыемствам раёна на набыццё тэхнікі выдзелена больш як паўтара мільёна рублёў, расказаў першы намеснік начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Раман Прасветаў.

Па колькасці набытай сельгастэхнікі і прычапных агрэгатаў да яе на першым месцы – КУСГП «Сіроцінскі». Прадпрыемства закупіла трактар МТЗ-82, прычэп, граблі, раскідвальнік мінеральных угнаенняў, франтальны пагрузчык, два каўшы, захват для рулонаў. За ўсю тэхніку заплацілі 179 тысяч, бюджэтных грошай хапіла, расказалі ў бухгалтэрыі сельгаспрадпрыемства. А вось «Прыазёрны мір»  у выдзеленую суму не ўклаўся, прыйшлося даплаціць сваю тысячу рублёў. Затое купілі граблі, раскідвальнікі мінеральных угнаенняў і кормараздатчык на агульную суму 150 тысяч рублёў.

«Мы за выдзеленыя раёнам грошы набылі пасяўны шасцімятровы агрэгат, які каштуе 252 тысячы рублёў і які нам патрэбны, як паветра, – расказала дырэктар КУСГП «Ульскі» Валянціна Лабейка. – Хацелі купіць яшчэ прычэп, але вырашылі, што бочка для КАСа і плуг важней. Вельмі задаволены пакупкамі і важкай падтрымкай з бюджэту ў 294 тысячы».

Пабагацелі на новую тэхніку і іншыя гаспадаркі. Так, на мехдвары ААТ «АграБаравінка» з’явіўся новы пагрузчык і агрэгат для ўнясення вадкіх арганічных угнаенняў, у ААТ «Ляжні» – апырсквальнік і трактар МТЗ-1221.2. Комплекс для нарыхтоўкі кармоў, раскідвальнік мінеральных угнаенняў, граблі, здрабняльнік саломы  набыло УП «Шумілінскі райаграсэрвіс». У КУСГП «Мішневічы» прывезлі бочку для вадкіх угнаенняў, аплацілі яшчэ і чатырохкорпусны плуг, які таксама на днях з’явіцца на мехдвары.

Дададзім, што ўсе названыя агрэгаты беларускія – вытворчасці «Бабруйскаграмаш», «Амкадор», «Лідаграпраммаш»,  Мінскага трактарнага завода.

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *