Группа по правовому просвещению Витебского облисполкома провела встречу с коллективом Обольского керамического завода

Главное Общество

Прававы погляд на жыццё

9 снежня група па прававой адукацыі Віцебскага аблвыканкама,  якую ўзначаліў начальнік галоўнага ўпраўлення юстыцыі аблвыканкама Сяргей Канапелька, правяла сустрэчу з працоўным калектывам Обальскага керамічнага завода.

Пачаў сустрэчу намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама Анатоль Гуцуляк. Анатоль Мікалаевіч расказаў пра асноўныя палажэнні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Пачаўшы размову пра гісторыю беларускай Канстытуцыі і пра змяненні ў Асноўны закон краіны, якія ўносіліся пасля ўсенародных рэферэндумаў, больш падрабязна спыніўся на некаторых аспектах нашай сённяшняй Канстытуцыі. У прыватнасці, было адзначана, што ў Асноўным законе замацавана паняцце гістарычнай памяці. І гэта вельмі важна на фоне таго, што сёння адбываецца ў іншых краінах, у тым ліку і ў тых, з якімі мяжуе Беларусь. Анатоль Гуцуляк падкрэсліў, што для беларусаў гістарычная памяць – гэта святое, і нікому не будзе дазволена яе перапісваць. Спыніўся выступоўца і на тым, што наша Канстытуцыя падтрымлівае традыцыйныя сямейныя каштоўнасці. Таксама вялася гаворка пра Усебеларускі народны сход.

Рэспубліка Беларусь неаднаразова станавілася арэнай жорсткіх войнаў. Самай кровапралітнай была Вялікая Айчынная вайна, перамога ў якой дасягнута коштам вялізных страт. У беларускай зямлі пахаваны мільёны людзей, якія загінулі на палях бітваў, былі забітыя падчас генацыду мірнага насельніцтва. Генеральнай пракуратурай Рэспублікі Беларусь у красавіку 2021 года ўзбуджана і ў цяперашні час расследуецца крымінальная справа па фактах здзяйснення нацыстамі, іх саўдзельнікамі, злачыннымі фарміраваннямі генацыду мірнага насельніцтва на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны і ў пасляваенны перыяд. На тэрыторыі Беларусі былі арганізаваны больш за 260 канцэнтрацыйных лагераў і іншых месцаў прымусовага ўтрымання грамадзян, дзе шляхам стварэння невыносных умоў знішчана вялікая  колькасць людзей. У ходзе расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа ўстанаўліваюцца шматлікія раней не вядомыя факты масавага знішчэння нацысцкімі злачынцамі грамадзянскага насельніцтва Беларусі. І такія факты сустракаюцца ў кожным раёне, у тым ліку і ў Шумілінскім раёне. Пра гэта расказаў начальнік аддзела па наглядзе за выкананнем заканадаўства і законнасцю прававых актаў пракуратуры Віцебскай вобласці Дзмітрый Кудраўцаў.

Намеснік старшыні Віцебскай абласной калегіі адвакатаў Вера Шлома  расказала пра асаблівасці падзелу маёмасці паміж былымі мужам і жонкай.

Пасля сустрэчы некаторыя абальчане атрымалі прыватныя кансультацыі прававога характару.

Аляксандр ШЭДЗЬКО.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *