Как справляются со снегом на магистралях дорожники ДЭУ-36?

Актуалии Главное Новости

Выпрабаванне снегам 

  У выхадныя снегапады, якія накрылі раён, прыбавілі работы ўсім. Дыспетчару ДЭУ-36 загадзя паведамілі з абласной Дзяржаўтаінспекцыі пра снегапад, таму яшчэ перад тым, як ён пачаўся была накіравана тэхніка на падсыпку дарог Віцебск-Полацк і Гарадок-Ула-Камень (у межах раёна).

«Важна, каб пясчана-салявая сумесь лягла на трасу перад выпадзеннем снегу, – кажа начальнік лінейна-дарожнай дыстанцыі № 364 ДЭУ-36 РУП «Віцебскаўтадар»  Віктар Прыходзька. – На дарогі выехалі два МАЗы з адваламі і раскідвальнікамі пяску, тры МТЗ, пагрузчык, газель.  Чацвёра рабочых чысцілі пешаходныя пераходы і з’езды. Работа была арганізавана ў дзве змены і вялася комплексна: чысцілі і падсыпалі галоўныя магістралі раёна. За выхадныя толькі дарогу Р-20 пачысцілі чатыры разы, на падсыпку дарог патрацілі 126 тон пясчана-салявой сумесі. А ўвогуле за два дні на рахунку нашых дарожнікаў больш за тысячу кіламетраў прачышчаных дарог. Каб не было перамётаў, уздоўж аўтатрас мяркуем рабіць снежныя валы».

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *