Вопросы работы отрасли животноводства рассмотрены на выездном совещании руководителей и специалистов сельского хозяйства района

Сельское хозяйство

Грошы зімой пераважна малочныя

8 снежня на базе ААТ «Прыазёрны мір» прайшла выязная сельскагаспадарчая нарада, на якую былі запрошаны кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў, галоўныя заатэхнікі і ветурачы, прадстаўнікі вет- і племстанцый.

 

Загадзя пра нараду не папярэджвалі, тым не менш на ферме Амбросавічы быў парадак. У гаспадарцы заўсёды так, бо ў дырэктара Юрыя Савіцкага надзейныя спецыялісты, вопытны калектыў, адзначылі спецыялісты райсельгасхарчу.

Начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Уладзімір Пушноў прааналізаваў работу жывёлагадоўлі раёна за студзень-лістапад бягучага года. Адзначыў, што колькасць буйной рагатай жывёлы ў параўнанні з мінулым годам павялічылася ў ААТ «Ляжні», «АграБаравінка», КУСГП «Ульскі», у  КУСГП «Сіроцінскі» захавалася на мінулагоднім узроўні. Па вытворчасці малака ўхвальнае слова сказаў пра ААТ «Ляжні», дзе надой на карову за студзень-лістапад склаў 3120 кг (+80 кг у параўнанні з папярэднім годам), у КУСГП «Ульскі» надаілі 2023 кг на карову (+129 кг). Крытыцы падвергліся гаспадаркі, якія мінусуюць па надоях.

Пра захаванне тэхналогіі ў жывёлагадоўлі, важнасць першага выпайвання цяля малодзівам гаварыла начальнік райветстанцыі Ларыса Ціханенка. Яна падзякавала за плённую работу спецыялістам ААТ «Прыазёрны мір» – галоўнаму заатэхніку Віктару Гужвіну, ветурачу і асемянатару Мікалаю Осіпаву.

Удзельнікі нарады таксама пабывалі і на ферме Язвіна ААТ «АграБаравінка». Кіраўнікі і спецыялісты сельгасарганізацый дзяліліся вопытам, гаварылі пра надзённыя праблемы. Спецыялісты ўпраўлення рэкамендавалі пільную ўвагу ўдзяляць догляду буйной рагатай жывёлы, яе кармленню і даенню, бо ўсе сельгаспрадпрыемствы грошы зімой атрымліваюць менавіта ад малака.

Ларыса КІСЯЛЁВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *