Вопрос качества воды прозвучал на «прямой линии» Витебскоблводоканала

Общество Экономика

Чыстую ваду – у кожны дом

8 снежня «прамую лінію» і асабісты прыём грамадзян у Шуміліне правёў першы намеснік генеральнага дырэктара-галоўны інжынер  УП «Віцебскаблводаканал» Дзмітрый Кліманскі.

На «прамую лінію» патэлефанавала жыхарка Шуміліна, якая скардзілася на якасць пітной вады. Дарэчы, па яе звароце ў райвыканкам ужо праводзіўся аналіз вады Шумілінскім цэнтрам гігіены і эпідэміялогіі, які не ўстанавіў ніякіх адхіленняў ад нарматываў. Дзмітрый Кліманскі ўважліва выслухаў зварот і паабяцаў прыслаць прадстаўнікоў лабараторыі «Віцебскаблводаканала», каб зрабіць поўны аналіз вады з кватэры заяўніцы і прадставіць яго жанчыне.

Адказваючы на пытанне карэспандэнта раённай газеты, Дзмітрый Кліманскі расказаў, што арганізацыя вядзе пастаянную работу па паляпшэнні якасці пітной вады для насельніцтва вобласці ў адпаведнасці з Дзяржаўнай праграмай «Камфортнае жыллё» на 2021-2025 гады. Штогод у кожным раёне Віцебшчыны ўводзяцца станцыі абезжалезвання вады, бурацца новыя свідравіны. Так, на 2023 год у Шумілінскім раёне запланавана ўвядзенне ў строй станцый абезжалезвання вады ў вёсцы Добрына і аграгарадку Башні. Да таго, у невялікіх сельскіх населеных пунктах вобласці  плануецца ўстанавіць больш за 50 міні-станцый.

Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *