Навагодняя казка ад обальскіх майстроў

Новости Общество

В руках Татьяны Червинской рождается символ 2023 года.

Можна не сумнявацца, што любімае свята ў майстроў мастацкіх вырабаў участка керамікі Обальскага керамічнага завода Аляксандра Захарэнкі і Таццяны Чарвінскай  –  Каляды і Новы год. Месяцы за два да святаў яны пачынаюць вырабляць навагоднія сувеніры.


– Святочныя  навагоднія сувеніры – гэта заўжды бязмежны палёт фантазіі, – кажуць майстры. – Трусоў, сімвал новага года, як і любы іншы керамічны выраб, прыдумваем самі. У нас няма двух аднолькавых сувеніраў, кожны выраб арыгінальны Упэўнены, што нашы навагоднія сувеніры дораць сваім гаспадарам толькі пазітыў і добры настрой.

Попыт на навагоднюю прадукцыю з Обалі ёсць. Першыя трусы ўжо знайшлі сваіх гаспадароў. Набыць навагоднія (і не толькі) сувеніры обальскіх майстроў можна ў заводскай краме, якая працуе штодня, акрамя выхадных.

Аляксандр ШЭДЗЬКО.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *