В рамках акции «Наши дети» руководство района, депутаты, представители общественных организаций поздравляют детей из многодетных семей

Главное Общество Политика

Мары збываюцца!

 –  Вось цяпер я веру, што пошта Дзеда Мароза працуе добра! І ўсе лісты дзяцей даходзяць! – шчыра радавалася падарунку Ксенія Вяль з Обалі. – Я напісала Дзеду Марозу, што хачу белага мядзведзя, і цяпер ён у мяне ёсць – нават прыгажэйшы, чым я марыла!

Да дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці», якая крочыць па краіне, далучыўся раённы выканаўчы камітэт, раённы Савет дэпутатаў, сельвыканкамы. Іх прадстаўнікі віншуюць дзяцей з мнагадзетных і няпоўных сем’яў у розных населеных пунктах раёна.  На Обальшчыне ў ролі чараўнікоў выступілі старшыня раённага выканаўчага камітэта Сяргей Галынчык, старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Будневіч, в. а. старшыні Обальскага сельвыканкама Сяргей Мураўёў. Яны ўручылі Караліне Мацвеевай і Кірылу Дайнэку з Обалі  двухбаковыя маркеры і канструктар «Лега», якія  заказвалі дзеці. Паколькі Аляксандра Купчанка з Грудзінава ў гэты дзень была з маці ў ад’ездзе, падарунак ад Дзеда Мароза быў перададзены пазней.

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *