«Озимые в хозяйствах района перезимовали хорошо», — отмечают специалисты

Сельское хозяйство Экономика

Рапс адчувае сябе  добра
Каб высветліць. як адчувае сябе пасля зімы азімыя зерневыя і рапс, работнікі райінспекцыі па насенняводству, каранціну і ахове раслін узялі пробы на палетках кожнай з гаспадарак раёна.
“Можна сказаць, што зімоўка прайшла добра, – расказвае начальнік раённай інспекцыі А. А. Шалюта. – Снежнае покрыва, таўшчыня якога даходзіла да дваццаці сантыметраў, нядрэнна ўцяпліла пасевы. Захаванасць усходаў зімовага рапсу – стопрацэнтная. Гібель пшаніцы і трыцікале складае 3-5%. Але для нашага рэгіёна гэта лічыцца ў межах нормы”.
Праўда, у нізкіх месцах і ля кустоў усходы зерневых часткова пашкоджаны снежнай цвіллю. Але для зерневых і рапсу асабліва небяспечныя вясеннія маразы. Калі яны ноччу будуць дасягаць да дзесяці градусаў, то ўсходы могуць загінуць, сцвярджаюць спецыялісты,
Пра захаванасць пасля зімы шматгадовых траў яшчэ гаварыць рана, лічыць Аляксандр Анатольевіч. Калі на працягу тыдня будзе трымацца плюсавая тэмпература, то ўсходы шматгадовых траў будуць бачны візуальна.
Ларыса КІСЯЛЁВА.
Надрукавана ў №26 ад 30.03.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *