Работники соцзащиты Шумилинского района отметили профессиональный праздник

Новости Общество

5 студзеня работнікі Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Шумілінскага раёна адзначылі прафесійнае свята – Дзень работнікаў сацыяльнай абароны.

У актавай зале ТЦСАН сабраліся людзі, якіх вельмі чакаюць сотні жыхароў раёна – старыя, адзінокія, інваліды – усе для каго сацыяльны работнік з’яўляецца надзейным памочнікам і добрым сябрам. Менавіта ім дораць работнікі сацыяльнай службы свой клопат, цяпло сваёй душы.

Больш за дваццаць гадоў дзейнічае ТЦСАН і яго значэнне пастаянна расце, павялічваецца колькасць падапечных цэнтра, пашыраецца пералік паслуг, якія аказвае сацыяльная служба. Усе шэсць аддзяленняў цэнтра працуюць інтэнсіўна, каб забяспечыць выкананне пастаўленых мэт.

Нацыянальная стратэгія «Актыўнае даўгалецце-2030» паставіла перад сацыяльнымі работнікамі новыя задачы, вызначыла новыя напрамкі дзейнасці, прымусіла шукаць новыя шляхі і падыходы да пажылых людзей, каб падоўжыць актыўную дзейнасць гэтай групы насельніцтва.

«Ваша служба створаная адносна нядаўна, але яе роля ў грамадстве настолькі значная, што мы ўжо не ўяўляем жыццё без вашай работы. Насельніцтва «мудрага ўзросту», людзі з абмежаванымі магчымасцямі маюць патрэбу ў падтрымцы. І вы заўжды гатовыя прыйсці на дапамогу сваім падапечным», – падкрэсліла намеснік старшыні райвыканкама Ірына Шалахава і павіншавала работнікаў цэнтра з прафесійным святам, выказаўшы самыя добрыя пажаданні.

Ірына Шалахава ўручыла Ганаровую грамату райвыканкама галоўнаму бухгалтару ТЦСАН Святлане Івановай, Падзяку старшыні райвыканкама – сацыяльнаму работніку цэнтра Тамары Непляховіч.

Да віншаванняў далучылася начальнік ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыкнакама Ларыса Жукава, якая ўручыла Ганаровыя граматы Камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама юрысконсульту цэнтра Алене Бабічавай і сацыяльным работнікам Ірыне Яцук і Зінаідзе Кляцковай, Падзякай старшыні камітэта адзначаны сацыяльныя работнікі Таццяне Сяленчык і Алена Александрова.

Пасведчанні аб занясенні на Дошку гонару ТЦСАН былі ўручаны групе работнікаў.

Музычныя віншаванні– добрыя, чулыя песні – падрыхтавалі сацыяльным работнікам артысты раённага цэнтра культуры.

Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *