Кадры АПК в Шумилинском районе

Актуалии Сельское хозяйство Экономика

Вёска чакае
Работу з кадрамі, у тым ліку і ў аграпрамысловым комплексе, каардынуе раённая комплексная праграма “Кадры 2010—2015”.
Сёння ў дзесяці сельскагаспадарчых арганізацыях раёна працуе 2672 чалавекі, 357 з іх  – кіруючыя работнікі і спецыялісты. 29 галоўных спецыялістаў, занятых у сельскагаспадарчай вытворчасці, маюць вышэйшую адукацыю. Сярод кіраўнікоў гаспадарак з вышэйшай адукацыяй 80%. Два кіраўнікі маюць сярэднюю спецыяльную адукацыю.
Забяспечанасць кадрамі спецыялістаў сельскай гаспадаркі складае 87%, кадрамі масавых прафесій – 93%. Патрэба ў мінулым годзе ў работніках галіны жывёлагадоўлі, вадзіцелях і трактарыстах-машыністах склала 187 чалавек, не хапала 39 механізатараў. Маюцца вакансіі васьмі галоўных спецыялістаў.
Штогод райсельгасхарчам ва ўстаноўленым парадку складаюцца заяўкі на неабходную колькасць спецыялістаў у камітэт па сельскай гаспадарцы аблвыканкама. Аднак заяўкі не выконваюцца. У 2011 годзе  з 40 заяўленых маладых спецыялістаў прыбылі ў раён толькі 21 (9 з вышэйшай адукацыяй, 12 з сярэдняй спецыяльнай).
Калектыўныя дагаворы ва ўсіх сельскагаспадарчых арганізацыях утрымліваюць раздзелы, якія ўключаюць мерапрыемствы па матэрыяльнаму стымуляванню спецыялістаў. Маладым спецыялістам прадастаўляецца жыллё, аказваюцца гарантыі і кампенсацыі. Так, жыллё прадастаўлена маладым спецыялістам у “Лаўжанскім”, “АграБаравінцы”, “Ульскім”.
Згодна з калектыўным дагаворам маладым спецыялістам у гаспадарках аказваецца матэрыяльная дапамога на абзавядзенне гаспадаркай да 20 базавых велічынь (ААТ “Ляжні”), да трох разліковых акладаў (ААТ “Лаўжанскае”).
Штогод на базе гаспадарак праводзяцца спаборніцтвы маладых спецыялістаў на званне “Лепшы па прафесіі” – сярод маладых механізатараў, аператараў машыннага даення, маладых камбайнераў.
Для прыцягнення моладзі ў сельскую гаспадарку практыкуецца выдача мэтавых накіраванняў упраўленнем райсельгасхарчу. Так, у мінулым годзе выдадзены чатыры накіраванні для паступлення ў сярэднія спецыяльныя ўстановы адукацыі сельскагаспадарчага профілю і чатыры накіраванні ў ВНУ. Прычым, з трыма абітурыентамі сельгасарганізацыі заключылі дагаворы па выплаце даплат да стыпендыі ў памеры ад 150 да 180 тысяч рублёў “Прыдзвінскі” і “Прыазёрны мір”).
Наогул, зараз у ВНУ навучаецца 418 выпускнікоў школ раёна, з іх 44 ва ўстановах сельскагаспадарчага профілю. Гэта вельмі мала. Таму кіраўніцтву сельгаспрадпрыемстваў, спецыялістам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама трэба актывізаваць работу з кадрамі, сістэматычна сустракацца з вучнямі, весці індывідуальную работу з выпускнікамі школ і іх бацькамі, за-ключаць дагаворы са студэнтамі, не скупіцца на даплаты да стыпендый, пастаянна прысутнічаць пры размеркаванні студэнтаў, ствараць самыя спрыяльныя ўмовы для маладых спецыялістаў на сяле.
Н. ЗАХАРАВА, начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама.
Надрукавана ў №26 ад 30.03.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *