Приём граждан и «прямую линию провели районное объединение профсоюзов и правовой инспектор профсоюза работников АПК

Новости Общество

У райветстанцыі прафсаюзны прыём і «прамую лінію» правялі раённае аб’яднанне прафсаюзаў і прававы інспектар абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Святлана Кузьміна.

Людзей цікавіла аплата працы

 Да інспектара звярнулася двое жыхароў райцэнтра з пытаннямі аплаты працы пры сумяшчэнні прафесій, выкананні абавязкаў за работніка, які часова адсутнічае. Калі работнік выконвае дадатковыя абавязкі без вызвалення ад асноўнай, яму павінны даплачваць. Даплата ўстанаўліваецца наймальнікам па пагадненні бакоў, для работнікаў бюджэтных арганізацый  – Урадам краіны. Тэрмін, на працягу якога будзе выконвацца дадатковая работа, устанаўліваецца загадам наймальніка з пісьмовай згоды работніка. Работнік мае права датэрмінова адмовіцца ад выканання дадатковай работы, а наймальнік – датэрмінова адмяніць даручэнне аб яго выкананні, пісьмова папярэдзіўшы пра гэта, расказала Святлана Кузьміна.

Другое пытанне тычылася парадку прыцягнення да матэрыяльнай адказнасці. Кампенсацыя ўрону прадпрыемству можа быць да трох сярэднямесячных заробкаў работніка. Загад наймальніка павінен быць падпісаны не пазней двух тыдняў з дня прычыненага работнікам урону. Да гэтага павінна быць узята пісьмовае тлумачэнне парушальніка. Калі наймальнік парушыў устаноўлены парадак, орган па разглядзе працоўных спрэчак прымае па скарзе работніка рашэнне аб вяртанні незаконна ўтрыманай сумы. У судовым парадку разглядаюцца спрэчкі работнікаў да наймальніка, якія не згодныя з утрыманнем грошай або іх памерам пасля захавання парадку пазасудовага разгляду, або калі камісія па працоўных спрэчках не разгледзела заяву ў дзесяцідзённы тэрмін. Такая працэдура адносіцца да ўсіх работнікаў, у тым ліку і да тых, якія не з’яўляюцца членамі прафсаюза, падкрэсліла Святлана Кузьміна.

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *