Подведены итоги районного конкурса на лучшее новогоднее оформление

Новости Общество

Пераможцам – дыпломы, падзякі і сувеніры

 

Падведзены вынікі раённага конкурсу на лепшае навагодняе афармленне прадпрыемстваў, устаноў, арганізацый і тэрыторый індывідуальнай забудовы Шумілінскага раёна.

У намінацыі «Навагодні серпанцін» дыпломы пераможцаў атрымалі «Шумілінская ПМК-70», аддзел па адукацыі райвыканкама, Цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый Шумілінскага раёна, прыватнае гандлёвае ўнітарнае прадпрыемства «Тамара-гандаль».

У намінацыі «Новы год у маім акне» перамаглі Шумілінскі лясгас, Шумілінскі раённы цэнтр культуры і сярэдняя школа №1 імя Героя Савецкага Саюза П. А. Акуцыёнка г. п. Шуміліна.

У намінацыі «З Новым годам! Мы вам рады!» адзначаны  Філіял ВУ па аказанні паслуг аздараўлення і гандлю «Метан» УП Віцебскаблгаз г. п. Шуміліна.

У намінацыі «Чароўныя казкі, зімовыя сны» дыпломы пераможцаў уручаны УП ЖКГ Шумілінскага раёна, сярэдняй школе №2 імя А. І. Дубасарскага г. п. Шуміліна, Тэрытарыяльнаму цэнтру сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Шумілінскага раёна.

Падзяка старшыні райвыканкама ўручана калектыву магазіна «Санта» ТАА «Санта-рытэйл», калектыву магазіна «Ёршык» ІП Барадзюля А. А., калектыву Обальскага дзіцячага сада Шумілінскага раёна, калектыву ААТ «Обальскі керамічны завод».

У намінацыі «Мой навагодні дом» падзяка старшыні райвыканкама ўручана гаспадарам індывідуальных сядзіб Сіроткіным Вользе Васільеўне і Дзмітрыю Іосіфавічу, Лявонавым Аляксею Алегавічу і Людміле Мікалаеўне, Піліпёнак Вользе Валер’еўне і Міхаілу Валер’евічу, Фурсіным Алесі Іванаўне і Аляксандру Аляксандравічу, Ільіным Наталлі Уладзіміраўне і Паўлу Сяргеевічу, Вікулавым Ларысе Віктараўне і Віктару Аляксеевічу, Лізунковым Наталлі Уладзіміраўне і Анатолю Фёдаравічу, Пузікавым Надзеі Іосіфаўне і Аляксандру Андрэевічу, Новікавым Міхаілу Уладзіміравічу і Людміле Яфімаўне.

Падрыхтаваў Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *