Выбираем профессию: Я б в спасатели пошёл. Пусть меня научат.

Молодёжь Новости Образование

Хачу стаць ратавальнікам

Зараз перад выпускнікамі стаіць пытанне: куды пайсці вучыцца, якую прафесію выбраць, у якой галіне рабіць кар’еру. Супрацоўнікі райаддзела па надзвычайных сітуацыях раяць фізічна і маральна дужым падлеткам разгледзець установы, дзе рыхтуюць ратавальнікаў, прадстаўнікоў вельмі важнай і прэстыжнай прафесіі. Куды паступаць, якія іспыты здаваць, якія перавагі вучобы – пра ўсё гэта ведае намеснік начальніка РАНС Дзмітрый Красоўскі.

 

   Універсітэт для фізічна і маральна дужых  

– Атрымаць прафесію ратавальніка запрашае Універсітэт грамадзянскай абароны Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь у Мінску, – расказаў Д. Красоўскі. – Універсітэт рыхтуе па спецыяльнасцях «папярэджанне і ліквідацыя надзвычайных сітуацый» (толькі юнакоў) з прысваеннем кваліфікацыі «інжынер па папярэджанні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый» і «пажарная і прамысловая бяспека» (юнакоў і дзяўчат) з прысваеннем кваліфікацыі «інжынер па пажарнай і прамысловай бяспецы».  Выпускнікам універсітэта прысвойваецца першае спецыяльнае званне «лейтэнант унутранай службы», ім гарантавана першае працоўнае месца.

Тэрмін навучання – 4 гады. Для паступлення неабходны сертыфікаты па матэматыцы, фізіцы, рускай (беларускай) мове. Да паступлення ўсе кандыдаты праходзяць прафадбор, які ўключае правядзенне спецправерак, вывучэнне маральных і дзелавых якасцяў, медзасведчанне ваенна-ўрачэбнай камісіяй, вызначэнне ўзроўню фізпадрыхтоўкі.

Усе курсанты забяспечваюцца бясплатным пражываннем, харчаваннем, форменным абмундзіраваннем, дзяржстрахаваннем і мед-абслугоўваннем, а таксама добрай стыпендыяй. Размяркоўваюцца выпускнікі пераважна па месцы жыхарства ці ў бліжэйшае падраздзяленне.

    Ліцэй – старт у будучае

«Для смелых і рашучых рабят выдатным стартам можа стаць Спецыялізаваны ліцэй пры Універсітэце грамадзянскай абароны МНС Рэспублікі Беларусь у Гомелі, – адзначае Дзмітрый Анатольевіч. – Спецыялізаваны ліцэй з’яўляецца сучаснай установай агульнай сярэдняй адукацыі з вывучэннем асобных прадметаў на павышаным узроўні для падрыхтоўку вучняў да паступлення ў ВНУ МНС і іншых органаў сістэмы забеспячэння нацбяспекі. Асноўная перавага пры паступленні ў гэту ўстанову адукацыі – магчымасць у будучым атрымаць прафесію ратавальніка. Навучэнцы ліцэя таксама знаходзяцца на поўным дзяржзабеспячэнні (абмундзіраванне, 5-ці разовае харчаванне, пражыванне, медабслугоўванне)».

У ліцэі на працягу 5-ці год (з 7 да 11 класа) юнакі праходзяць абучэнне ва ўмовах кругласутачнага знаходжання. Тут створана ўнікальная вучэбна-трэніровачная і матэрыяльна-тэхнічная база.

Выпускнікі на апошнім годзе навучання пры наяўнасці ўсіх ацэнак у атэстаце 7 балаў і вышэй маюць магчымасць быць залічанымі ў ВНУ сілавых структур без уступных іспытаў і па-за конкурсам.

  Для фарміравання вучэбнай справы на паступленне Дзмітрый Красоўскі рэкамендуе звяртацца ў раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях (г. п. Шуміліна, вул. Луначарскага, 44а, тэл. 5-72-01, 5-72-92).

Алена КАРПУШЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *