Ровесник области. Заслуженный лесовод Беларуси Владимир Курганов

85 лет Витебской области Людзі і лёсы Общество

Касцюм ляснічага самы прыгожы

Заслужаны лесавод БССР Уладзімір Мікалаевіч Курганаў з вёскі Мікалаева ў першы дзень новага года адзначыў 85-годдзе.

  «Дзень нараджэння сустрэў пад шапаценне вечназялёных елак і соснаў», – з усмешкай адзначыў юбіляр гасцям, намесніку дырэктара па ідэалагічнай рабоце Віцебскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання  Марыі Міхневіч і намесніку дырэктара па ідэалагічнай рабоце Шумілінскага лясгаса Людміле Доктаравай, якія прыехалі з віншаваннямі і падарункамі.

Справа ў тым, што Уладзімір Курганаў жыве ў Мікалаеве ў былым будынку мясцовага лясніцтва, каля якога пачынаецца лес. Так што прачынаецца і засынае ён пад шапаценне дрэў, пад спевы птушак. А ўвогуле ў лясной гаспадарцы адпрацаваў сорак гадоў.

Уладзімір Курганаў расказаў пра вучобу ў Полацкім лясным тэхнікуме, у Мінскім інстытуце лясной гаспадаркі, пра першыя працоўныя крокі – у 1961 прыйшоў працаваць у Мішкавіцкае лясніцтва. Праз два гады Уладзіміра Мікалаевіча перавялі ляснічым у Мікалаеўскае лясніцтва, дзе ён і працаваў да выхаду на заслужаны адпачынак.  Нарыхтоўка драўніны, ахова лесу, пасадкі дрэў і іх догляд – ці мала клопату ў ляснічага. У падначаленні былі тры майстры, 12 леснікоў, 5 рабочых. Па выніках работы Мікалаеўскае лясніцтва з года ў год трапляла ў лідары, бо калектыў быў надзейны і згуртаваны – кожны разумеў, што ад яго старання залежыць поспех у цэлым.  Усё гэта Уладзімір Курганаў неаднойчы расказваў работнікам Шумілінскага лясгаса, якія часта наведваюцца да свайго ветэрана.

Уладзімір Курганаў ганарыцца сваёй прафесіяй і тым, што сваё працоўнае жыццё прысвяціў лесу. А для фатаграфавання і сустрэчы калег апрануў касцюм ляснічага – яго лічыць самым прыгожым у сваім гардэробе.

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *