В Шумилино прошла районная спортландия среди подростков

Молодёжь Общество Спорт, туризм

 

У суботу, 11 лютага, у спартыўнай зале фізкультурна-аздараўленчага цэнтра прайшла традыцыйная раённая  спартландыя сярод падлеткаў «Нас аб’ядноўвае спорт!». У ёй бралі ўдзел падлеткі з СШ № 1 і СШ № 2, Обальскай і Мікіціхінскай школ. Яны выступалі  ў камандах разам з маладымі  міліцыянерамі, ратавальнікамі  і педагогамі. Журы ўзначаліла  намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама  Людміла Грузневіч.

На пачатку мерапрыемства да ўдзельнікаў звярнулася першы сакратар райкама ГА БРСМ Вікторыя Бяляева, якая адзначыла, што спорт заўсёды цікавіў моладзь, гэта тое, што можа аб’яднаць.

За перамогу змагаліся каманды «Адрэналін», «Моладзь» і «Страла». Спартландыя ўключала як сур’ёзныя, так і жартоўныя этапы. У большасці з іх трэба было змагацца не толькі за сябе, а і за каманду.

«Мне асабіста этапы спадабаліся, некаторыя – вельмі арыгінальныя, – расказаў участковы інспектар РАУС Уладзіслаў Алімаў. – З задавальненнем удзельнічаў. Парадавала тое, што ўсіх нас аб’яднала агульная задача – перамагчы. І мы былі камандай».

Ва ўпартай барацьбе перамогу вырвала каманда «Моладзь» Мікіціхінскай СШ. Людміла Грузневіч уручыла кожнаму ўдзельніку памятныя падарункі ад спонсараў мерапрыемства – раённай арганізацыі ГА «Белая Русь», райкама ГА БРСМ і раённага аб’яднання прафсаюзаў.

Алесь САКАЛОЎ.

 

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *