Демографическая ситуация в Шумилинском районе за январь 2012 года

Общество

Віншуем!
У студзені нарадзіліся:

Аўчыннікава Аляксандра (Обаль);
Барысевіч Ілья (Мікіціха);
Вірко Павел (Шуміліна);
Вязіцкая Дар’я (Шуміліна);
Гінько Анна (Сідараўшчына);
Голубеў Цімафей (Слабада);
Жыгуноў Кліменцій (Мікіціха);
Захарава Дзіяна (Обаль);
Карнілаў Міхаіл (Шуміліна);
Новікава Вікторыя (Непароты);
Панкрацьеў Арцём (Слабада);
Пастарнакова Ксенія (Обаль);
Пузікава Васіліса (Шуміліна);
Радзівоненкаў Ян (Шуміліна);
Рэпнікаў Мацвей (Шуміліна);
Шалбанава Аляксандра (Грудзінава);
Ярыга Дзмітрый (Шуміліна).
У лютым у раёне нарадзілася 17 дзетак – 9 хлопчыкаў і 8 дзяўчынак ( у студзені было 19 нованароджаных). Сямёра дзяцей з’явіліся на свет у Шуміліне. На тэрыторыі Обальскага сельсавета нарадзілася чацвёра дзетак, Лаўжанскага – трое, Сіроцінскага – двое, Дабейскага – адно дзіця. У лютым у Светласельскім, Мішневіцкім, Мікалаёўскім і Каўлякоўскім сельвыканкамах не зарэгістравана ніводнага нованароджанага.
Шлюбы
У лютым у раёне зарэгістравана 11 шлюбаў. Пяць з іх зарэгістраваны ў ЗАГСе, астатнія – у сельвыканкамах. Па 2 шлюбы аформілі ў Обальскім і Сіроцінскім сельвыканкамах, па аднаму – у Лаўжанскім і Светласельскім.
Пазбаўленні бацькоўскіх правоў
У лютым судовым рашэннем былі пазбаўлены бацькоўскіх правоў у адносінах да сваіх непаўналетніх дачок грамадзянкі Хадзюкова з Обалі, Корзун з Мікалаёва і Дубко з Бубаляў.
Разводы
У лютым суд Шумілінскага раёна разгледзеў 7 спраў аб скасаванні шлюбу. У чатырох разведзеных сем’ях ёсць дзеці. У трох выпадках іскі аб скасаванні шлюбу падалі жанчыны, у чатырох – мужчыны.  Яшчэ 22 сямейным парам з дзецьмі і 10 парам без дзяцей  суд  даў тэрмін на прымірэнне.
Страты
У лютым у раёне пайшоў з жыцця 51 чалавек, у тым ліку шэсць з іх – працаздольнага ўзросту. 21 чалавек памёр ад хвароб сістэмы кровазвароту, 10 – ад старасці, 8 – ад анкалагічных захворванняў. У лютым зарэгістраваны адзін суіцыд.
У раёне  ў лютым адбылося шэсць пажараў. На пажары загінуў жыхар а.-г. Амбросавічы.  Урон ад пажараў склаў больш за пяць мільёнаў рублёў. Агнём пашкоджаны тры жылыя дамы і адна гаспадарчая пабудова. Работнікі райаддзела па надзвычайных сітуацыях выратавалі на пажары аднаго чалавека (вёска Хацілава) і дзевяць пабудоў на суму 60 мільёнаў рублёў.
У лютым у раёне зарэгістраваны два дарожна-транспартныя здарэнні. Чатыры чалавекі паранены, загінуўшых не было.
Надрукавана ў №27 ад 03.04.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *