В Шумилино прошло учредительное собрание по созданию новой политической партии «Белая Русь»

Главное Общество

Шумілінцы падтрымалі стварэнне партыі “Белая Русь”

У Шуміліне адбыўся ўстаноўчы сход па стварэнні партыі з рабочай назвай “Белая Русь”.

У ім прынялі ўдзел прадстаўнікі працоўных калектываў прадпрыемстваў і арганізацый розных сфер: прамысловасці, медыцыны, культуры, адукацыі, спорту, актывісты грамадскіх аб’яднанняў. Таксама прысутнічалі старшыня райвыканкама Сяргей Галынчык і старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Будневіч.

Звяртаючыся да прысутных у зале Шумілінскага гісторыка-краязнаўчага музея, намеснік старшыні райвыканкама, лідар раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Ірына Шалахава адзначыла:

– Неабходнасць стварэння палітычнай партыі ў нашай краіне адчувалася ўжо даўно, і для вырашэння гэтай задачы былі зроблены канкрэтныя крокі, падрыхтаваны пэўны падмурак. Наша грамадскае аб’яднанне ўвесь час падтрымлівае курс дзяржаўнай палітыкі. Беларусь сёння знаходзіцца ў сітуацыі выкліку, які кінуты з боку знешніх сіл, і ў гэтым сэнсе наша беларускае грамадства і дзяржава павінны быць адзінымі, арганізаванымі, моцнымі, нацэленымі на абарону сваёй краіны і нацыянальных інтарэсаў.

Калі гаварыць пра тое, якой мы бачым палітычную партыю, скажу: па-першае, якая створана на аснове ідэалогіі беларускай дзяржаўнасці. Па-другое, гэта партыя, якая стане масавай сілай і будзе выказваць інтарэсы беларускага народа як адзінага цэлага.

Ірына Іванаўна ўдакладніла, што Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне “Белая Русь” не трансфармуецца ў партыю і не сыходзіць з грамадскай прасторы. Яно застаецца, працуе, будуць працягнуты рэалізацыя праектаў, рашэнне задач, якія стаяць перад аб’яднаннем. Яно будзе рухаючай сілай па стварэнні структуры партыі, пры гэтым застанецца адкрытым для любога грамадзяніна нашай краіны.

Сход у адкрытым галасаванні падтрымаў неабходнасць стварэння новай палітычнай партыі ў Беларусі і выбраў 3-х дэлегатаў на ўстаноўчы з’езд, які пройдзе ў Мінску 18 сакавіка. Так, у склад дэлегацыі ад Шуміліншчыны ўвойдуць Аксана Талстая, кіраўнік Цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый Шумілінскага раёна, Сяргей Сахончык, настаўнік гісторыі Шумілінскай СШ № 1, кіраўнік ваенна-патрыятычнага клуба «Юны гвардзеец», і Крысціна Афанасьева, галоўны санітарны ўрач Шумілінскага раёна.

Кіраўнік раёна Сяргей Галынчык, звяртаючыся да прысутных, выказаў спадзяванне, што ў рабоце партыі «Белая Русь» не будзе месца фармалізму, партыя ў першую чаргу будзе прадстаўляць інтарэсы працоўных, калектываў, простага чалавека.

 

Па заканчэнні сходу мы пацікавіліся меркаваннем удзельніка-дэлегата аб перспектывах дзейнасці новай партыі ў Беларусі.

 

Аксана Талстая, кіраўнік Цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый Шумілінскага раёна:

 

Я лічу, што ў нас павінна быць партыя, якая выступіць у першую чаргу ў падтрымку канстытуцыйнага ладу. У нас павінна быць моцная сіла, якая кансалідуе грамадзян, аб’яднае іх для канструктыўнай дзейнасці на карысць развіцця краіны.
Партыя цывілізаваным шляхам будзе вырашаць пытанні, якія хвалююць грамадства, выступіць гарантам сацыяльнай справядлівасці.

Алена КАРПУШЭНКА.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *