18 февраля на стадионе г.п. Шумилино состоится культурно-спортивный праздник «Шумилинская лыжня-2023»

Новости Общество Спорт, туризм

«Шумілінская лыжня‑2023»

У суботу, 18 лютага, у Шуміліне на гарадскім стадыёне пройдзе раённае культурна-спартыўнае свята «Шумілінская лыжня‑2023».

Да ўдзелу ў свяце запрашаюцца работнікі арганізацый і прадпрыемстваў, а таксама ўсе жадаючыя.

Спаборніцтвы пройдуць ва ўзроставых групах:15-17 год, 18-29 год, 30-39 год, 40-49 год, 50-59 год, 60 год і старэй (мужчыны і жанчыны).

Таксама адбудуцца сямейная, мужчынская і жаночая эстафеты.

Падчас свята будзе ладзіцца конкурсна-забаўляльная праграма (хакейны матч, стральба па мішэнях, саначныя забегі і інш.).

Рэгістрацыя ўдзельнікаў спаборніцтваў – з 9.30.

Урачыстае адкрыццё – у 10.45.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *